Аўтаэвакуатары ў Мінску будуць працаваць у начы

© Sputnik / Виктор ТолочкоСупрацоўнікі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Супрацоўнікі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Штраф за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі складае 180 тыс. беларускіх рублёў пры першым правапарушэнні, і 360 тыс. рублёў пры паўторным.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Супрацоўнікі ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска арганізуюць працу з прыцягненнем эвакуатара ў начны час для кантролю за выкананнем вадзіцелямі правілаў прыпынку і стаянкі, паведамілі Sputnik ў прэс-службе УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.

У аддзел ДАІ Цэнтральнага раёна ўсё часцей прыходзяць звароты ад жыхароў сталіцы з патрабаваннем  "навесці парадак" на дваровай тэрыторыі, шмат вадзіцеляў проста паводзяць сябе небяспечна ў дачыненні да жыхароў бліжэйшых дамоў. Як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, звароты грамадзян прааналізавалі  і вырашылі, што эвакуатар будзе працаваць не толькі днём, але і ноччу.

"Кожны дзень і па ўсім раёне праводзіць такія рэйды не атрымаецца, але дзякуючы неабыякавым грамадзянам, якія звяртаюцца ў ДАІ, будзе прасцей вызначыць самыя праблемныя месцы", — в удакладнілі ў ДАІ.

Там жа нагадалі, што штраф за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі складзе 180 тыс. беларускіх рублёў пры першым правапарушэнні, і 360 тыс. рублёў пры паўторным.

 "Прымусовая эвакуацыя транспартнага сродку на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар будзе каштаваць 430 тыс. Тое ж, але з частковай пагрузкай на эвакуатар 380 тыс. рублёў", — падкрэслілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Захоўванне прымусова эвакуяванага транспартнага сродку на ахоўнай стаянцы на працягу адных-трох сутак абыйдзецца ў 60 тысяч за суткі, ад чатырох да дзесяці сутак — па 35 тысяч за суткі, больш за дзесяць — па 25 тысяч за суткі.

Стужка навiн
0