Бомбы старадаўніх часоў знойдзены ў Ясельдзе

© Photo : "Морской пегас"Бомба, знойдзеная ў Ясельдзе
Бомба, знойдзеная ў Ясельдзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дайверы здолелі падняць са дна ракі частку арсенала, які затапілі шведы падчас Паўночнай вайны.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Бомбы XVII стагоддзя выявілі дайверы ў рацэ Ясельда падчас экспедыцыі па даследаванні крэпасці Жабер  у Драгічынскім раёне Віцебскай вобласці, паведамілі Sputnik ў дайвінг-цэнтры "Марскі пегас".

Даследаванне праводзілася ў рамках праекта па вывучэнні падводнай археалагічнай спадчыны Беларусі, які сумесна рэалізуюць Інстытут гісторыі НАН Беларусі і дайвінг-цэнтр.

"На дне Ясельды былі выяўленыя шматлікія фрагменты керамікі, каваныя цвікі, жалезная сякера з клеймамі XVII-XVII стагоддзяў. Сярод фрагментаў керамікі сустракаюцца пячная кафля з элементамі арнаменту і рэльефнымі літарамі. Самай цікавай знаходкай апынуліся буйныя — каля 30 сантыметраў у дыяметры — цэлыя гарматныя бомбы", — сказалі ў дайвінг-цэнтры.

Там таксама адзначылі, што па папярэдняй ацэнцы спецыялістаў інстытута гісторыі, такімі бомбамі стралялі марціры.

Па словах спецыялістаў, цэлая бомба XVII стагоддзя —вельмі рэдкая знаходка. "Яе каштоўнасць  таксама і ў тым, што можна з упэўненасцю казаць пра "паданне" артэфакта, яго прыналежнасці да пэўных гістарычных падзеяў у канкрэтным месцы і даволі дакладна датаваць", — сказалі ў "Марскім Пегасе".

"Цікавым аказалася і месца знаходжання: бомбы ляжалі бок аб бок, пад драўлянымі бэлькамі, быццам іх спецыяльна паклалі разам, але не паспелі выкарыстаць. Магчыма, даследчыкам ўдасца хутка разгадаць адну з таямніц крэпасці  Жабер", — падкрэслілі даследнікі.

Крэпасць Жабер была ўзведзена на беразе Ясельды на мяжы XVII-XVII стагоддзяў князем Міхаілам Вішнявецкім. Крэпасць была ўзята падчас Паўночнай вайны: у маі 1706 яе аблажыла шведскае войска, але ўмацаванне шведы ўзялі без бою — падкупіўшы каменданта гарнізона. Па загадзе Карла XII крэпасць была разбурана, а яе ваенны арсенал скінуты ў раку і роў.

Стужка навiн
0