У Віцебску ўзвядуць помнік Аляксандру Неўскаму

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкВіцебск
Віцебск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На афіцыйным сайце Віцебскага гарвынанкаму з’явіўся адказ на шматлікія звароты жыхароў горада.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. У апошні час на электронную пошту выканаўчага камітэта горада стала паступаць шмат зваротаў з прапановай устанавіць помнік знакамітаму палкаводцу Аляксандру Неўскаму. Праект па ўзвядзенню помніка падтрымала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

"Звяртаем увагу на той факт, што гэта будзе скульптурная кампазіцыя, якая адлюстроўвае рэальны гістарычны факт — сустрэчу князя са сваёй жонкай і сынам Васілём. Таму называць дадзены мемарыяльны аб'ект помнікам выключна Аляксандру Неўскаму і вызначаць яго як "негістарычны" нельга. Ён сведчыць пра рэальную падзею з гісторыі гораду", — гаворыцца ў паведамленні гарвыканкама да грамадзян.

Асоба Аляксандра Неўскага гістарычна злучана з Віцебскам, яго жонкай была полацкая і віцебская княжна Аляксандра. Праваслаўныя жыхары Віцебшчыны з вялікай павагай ставяцца да гэтага гістарычнага дзеяча, ён быў кананізаваны Праваслаўнай Царквою. Пра гэта распавядае паданне другой паловы ХХ ст. пра вянчанне Аляксандра Неўскага ў Віцебску. Легенда не мае пад сабой гістарычных фактаў, але прыжылася і была ўспрынята жыхарамі горада.

На тэрыторыі Віцебска сёння налічваецца больш за 200 помнікаў, мемарыялаў, бюстаў, скульптурных кампазіцый, манументальна-дэкаратыўных твораў, мемарыяльных і мемарыяльна-інфармацыйных дошак.

"Асноўная ўвага пры ўзвядзенні помніка звяртацца на ролю той ці іншай асобы як у гісторыі краіны і горада Віцебска. Па гэтай прычыне, напрыклад, прапановы пра ўзвядзенне ў горадзе помніка вялікаму князю Вітаўту не могуць быць прыняты", — тлумачыцца ў адказе на звароты грамадзян.

У адказе таксама адзначаецца, што прапанова аб узвядзенні ў Віцебску помніка Васілю Быкаву мае пад сабою падставы і можа быць рэалізавана ў будучым.

Стужка навiн
0