Зязюлі вяртаюцца на Беларусь

© Flickr / Tom LeeЗязюля
Зязюля - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першая птушка з радыё-перадатчыкам вярнулася на радзіму пасля зімоўкі ў Афрыцы.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Беларуская зязюля Ігар стала першай птушкай са спадарожнікавым міні-перадатчыкам, якая вярнулася межаў Беларусі пасля зімоўкі на афрыканскім кантыненце, паведамілі арнітолагі.

"Сігнал  аб тым, што птушка ўжо знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі быў атрыманы ў Жыткавічах. Перад тым, як апынуцца на Беларусі, Ігар доўгі час знаходзіўся ў розных частках тэрыторыі турэцкага ўзбярэжжа, а затым накіраваўся дамоў праз Балгарыю, Румынію, Малдову і Украіну", —  паведамілі Sputnik у пятніцу ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Зараз беларускія арнітолагі чакаюць наступнага "вандроўніка" з поўдня, —  Віктара. Паводле інфармацыі арганізацыі, сачыць за яго маршрутам пакуль складана. Перадатчык працуе са збоямі. Пакуль арнітолагі могуць толькі здагадвацца, як далёка гэта зязюля паспела прасунуцца на поўнач.

Падчас пералёту ў паўднёвыя краіны для зімоўкі зязюлям трэба пераадолець шлях з шэрагам выпрабаванняў. На радзіму вяратаецца значна менш птушак. Беларускія арнітолагі занепакоіліся знікненнем птушак і вырашылі прасачыць за іх маршрутам. У 2013 годзе даследчыкі распачалі праект па міжнародным сачэнні за зязюлямі разам з калегамі з Брытаніі і Германіі. У межах праекту спецыялісты плануюць высвятляць, куды ляцяць зязюлі на зімоўку і чаму іх колькасць з кожным годам зніжаецца.

Арнітолагі прыладжваюць да птушак спецыяльныя спадарожнікавыя міні-перадатчыкі, з дапамогай якіх сочаць за маршрутам птушак. У 2013 годзе ў праекце ўдзельнічала 15 птушак (па пяць з кожнай краіны — удзельніцы праекта) і 30 у 2014-м (па 10 птушак з кожнай краіны), на ўсіх былі ўстаноўлены электронныя прылады. Першая беларуская зязюля—удзельніца эксперыменту Ігар вярнулася на Беларусь у мінулую нядзелю.

Стужка навiн
0