МІНСК, 24 кра — Sputnik. Два чалавекі загінулі з прычыны выбуху піратэхнікі ў Арле, паведамляецца на сайце Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Арлоўскай вобласці.
Надзвычайнае здарэнне адбылося днём 23 красавіка. Паводле інфармацыі МНС выбухнуў склад-крама піратэхнічных вырабаў. У ліквідацыі наступстваў выбуху прымалі ўдзел 76 чалавек і 22 адзінкі тэхнікі.
"На месцы здарэння высветлілася, што адбылося ўзгаранне прыватнага хлява, у якім захоўваліся піратэхнічныя сродкі. З прычыны выбуху пацярпела 20 чалавек, у тым ліку два чалавекі загінула", — гаворыцца ў паведамленні ратавальнікаў.
У МНС ўдакладнілі, што выбух пашкодзіў 11 суседніх будынкаў, з іх пяць жылых дамоў, у тым ліку адзін шматкватэрны.