МІНСК, 24 кра — Sputnik. У выхадныя на вуліцах старога Мінска гледачы ўбачаць больш за дваццаць выступаў артыстаў з пяці краін свету і карнавальнае шэсце, якое стала ўжо традыцыйным, паведамілі Sputnik у Цэнтры сучасных мастацтваў.
Праграму мерапрыемства адкрые пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага "Viva Commedia!" рэжысёра з Вяроны Матэа Сп'яццы. Сцэнарый спектакля быў напісаны спецыяльна для беларускіх артыстаў Рыкарда Піпам. Увечары 1-га мая спектакль пакажуць на плошчы Свабоды.
"Камедыя "дэль артэ" нарадзілася і развівалася на вуліцы, таму мне здалося цікавым прапанаваць тэатру паставіць спектакль у той прасторы, для якой ён прызначаны. Эта выключны і першы выпадак, калі прафесійны драматычны тэатр сам выйдзе да гледачоў на вуліцу", — распавёў арт-дырэктар форуму Уладзімір Галак.
Беларускае вулічнае шэсце будзе прадстаўлена тэатрам узаемадзеяння "Мусташ", экперыментальным тэатрам Eye, вулічным тэатрам "Вір", студыяй этнічнай пластыцы Ketri, псіхалагічным тэатрам пластычнай імправізацыі Akme, тэатрам танцу "Альтана", эксперыментальным тэатрам "Гогаль", лялечным тэатрам, тэтрам святла і ценю "Дом Сонца" і іншымі.
Упершыню ў гісторыі выканаўчых мастацтваў Беларусі на вуліцы Мінска выйдуць цыркавыя акрабаты — артысты французкага цырку імя Жуля Верна.
Сёлета заснавльнікамі Мінскага форуму вулічных тэатраў выступілі Мінскі гарвыканкам, Міністэрства культуры Беларусі, Цэнтр сучасных мастацтваў.