Колькасць загiнулых з-за землятрусу ў Непале дасягнула 449 чалавек

© REUTERS / NAVESH CHITRAKARЛюди вышли из здания школы после 7,7 баллов землетрясения в Катманду, Непал
Люди вышли из здания школы после 7,7 баллов землетрясения в Катманду, Непал - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Індыі таксама загінулі па меншай меры 20 чалавек, дзесяткі параненыя.

МIНСК — 25 кра, Sputnik. Колькасць загінулых у выніку землятрусу ў Непале узрасла да 449 чалавек, паведамляюць СМІ са спасылкай на мясцовую паліцыю.

МЗС высвятляе, цi ёсць беларусы сярод пацярпелых у Непале

Землятрус магнітудай 7,9 адбыўся раніцай у суботу ў Непале. Штуршкі былі зафіксаваны ў 06.11 па часе UTC (09.11 мск). Эпіцэнтр землятрусу размяшчаўся ў 82 кіламетрах на паўночны захад ад Катманду.

Як стала вядома РИА Новости, у выніку землятрусу быў пашкоджаны будынак амбасады РФ у Непале, але ўсе супрацоўнікі дыпмісіі жывыя.

У сваю чаргу Расійская федэрацыя альпінізму, паведамляе аб 15 турыстах, якія не выходзяць на сувязь. Група знаходзілася ў Гімалаях, калі там сышлі лавіны, выкліканыя землятрусам.

Паведамленні аб загінулых прыходзяць і з Індыі, дзе таксама адчуваліся штуршкі. СМІ паведамляюць пра 20 ахвяраў і дзесятках параненых.

Стужка навiн
0