ЗАСЛАЎЕ — 25 кра, Sputnik. Кар'ер "Хмялеўскія сажалкі", што размешчаны каля горада Заслаўе, на летні сезон, хутчэй за ўсё, будзе зачынены, паведаміў Sputnik прадстаўнік РУУС.
Тры былых пяшчаных кар'ера, якія знаходзяцца ў 22 кіламетрах ад Мінска, з'яўляюцца адным з упадабаных месцаў адпачынку жыхароў сталіцы.
"З-за таго, што адбылося, не толькі кар'еры, якія знаходзяцца каля пасёлка Хмялёўка, але і два астатніх у раёне Заслаўя на летні сезон, хутчэй за ўсё, будуць закрыты для адпачывальнікаў. Рашэнне будзе прымацца міжведамаснай камісіяй па выніках ПП (напярэдадні ў вадаёме патанулі чатыры адзінкі спецтэхнікі з-за абвалу грунту — Sputnik)", — сказаў прадстаўнік РУУС.
Ён таксама адзначыў, што доступ да вадаёма абмяжуюць не толькі для адпачывальнікаў — у небяспечнай зоне будзе забаронена знаходзіцца таксама мясцовым жыхарам і рыбакам. Суразмоўца агенцтва падкрэсліў, што ў дачыненні да аматараў рыбнай лоўлі адпаведнае рашэнне будзе прынята Дзяржаўнай інспекцыяй па ахове жывёльнага і расліннага свету.
На дадзены момант міліцыя не штрафуе парушальнiкаў, з iмi праводзяцца тлумачальныя размовы. Як распавялі ў РУУС, пакуль не плануецца ўжываць да жадаючых сфатаграфаваць месца надзвычайнага здарэння якія-небудзь санкцыі. "Мы абмяжуемся папярэджаннямі і размовамі", — пастлумачыў прадстаўнік РУУС.
Зараз супрацоўнікі РУУС патрулююць небяспечную зону. Шляхі да кар'еру перакрыты.