Звыш за тры тысячы чалавек сталі ахвярамі землятрусу ў Непале

© REUTERS / Gopen RaiЗвон сярод абломкаў храма, які рухнуў пасля землятрусу ў Катманду
Звон сярод абломкаў храма, які рухнуў пасля землятрусу ў Катманду - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каля мільёна дзяцей, па дадзеных ЮНІСЕФ, пацярпелі ў выніку разбуральнай прыроднай стыхіі.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Колькасць загінулых ад землятрусу ў Непале працягвае расці — цяпер колькасць ахвяр дасягнула 3218 чалавек, больш за 6500 атрымалі раненні, паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на прадстаўніка цэнтра па барацьбе са стыхійнымі бедствамі Непала.

Самы магутны ў рэгіёне за апошнія 80 гадоў землятрус магнітудай 7,9 адбыўся раніцай у суботу, 25 красавіка, у Непале. Штуршкі былі зафіксаваныя ў 06:11 па часе UTC, за імі рушылі ўслед яшчэ некалькі афтэршокаў. Эпіцэнтр размяшчаўся ў 82 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы, Катманду. Ачаг залягаў на глыбіні 15 кіламетраў. Раней было вядома пра 2500 ахвярах стыхіі.

"Колькасць ахвяр дасягнула 3218 і больш за 6500 пацярпелі", — паведаміў агенцтву кіраўнік цэнтра Рамешвор Дангал.

Тым часам, сотні тысяч людзей у Непале, па дадзеных ЮНІСЕФ, пасля разбуральнага землятрусу не маюць пастаяннага доступу да вады і вымушаныя жыць пад тэнтамі або адкрытым небам.

У краіне працягваюцца пошукава-выратавальныя працы, у якіх удзельнічаюць вайскоўцы. Таксама падлучаны замежныя ратавальнікі з Кітая, ЗША, Канады, Аўстраліі, Японіі, ЗША і Шры-Ланкі. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, колькасць ахвяр можа дасягнуць васьмі тысяч чалавек.

Стужка навiн
0