МІНСК, 27 кра — Sputnik. Пенсіянерам з 1 мая прадастаўляецца 50-працэнтная скідка пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, паведамілі Sputnik ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Гэтая льгота прадугледжана ўказам ад 29.04.2011 № 176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў" і дзейнічае кожны год.
"Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны —60 гадоў, жанчыны —55 гадоў), маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа", —паведамілі ў БЧ.
Там таксама адзначылі, што льгота не прадастаўляецца пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі) а таксама ў цягніках гарадскіх ліній.
У БЧ нагадалі, што для набыцця праязных дакументаў са зніжкай пасажырам-пенсіянерам трэба прад'яўляць арыгіналы пенсійных пасведчанняў.