Рэбрэндынгам “Белавія” займаюцца дызайнеры з ЗША

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёт "Белавія"
Самалёт Белавія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новы брэнд беларускай авіякампанні будзе прадстаўлены летам 2016 года.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Рэбрэндынгам беларускай авіякампаніі "Белавія" займаюцца дызайнеры з ЗША — імі ўжо падрыхтаваны пяць канцэпцый новага стылю кампаніі, паведамляе авіяперавозчык у сваім афіцыйным акаўнце ў Facebook.

Пра планы правесці рэбрэндынг кампанія паведаміла ў чэрвені 2014 года. Раней у "Белавіі" адзначалі, што ў распрацоўцы новага стылю будзе ўдзельнічаць беларускі дызайнер Ілля Андрэеў, які прапанаваў сваю "Васільковую" канцэпцыю.

"Увесь час з пачатку аб'явы рэбрэндынгу мы ("Белавія", Boeing і два амерыканскіх брэндынгавыя агенцтва Paul Wylde і Teaque) займаліся даследчай працай. (…) Пасля гэтага Paul Wylde прыступіў да распрацоўкі некалькіх варыянтаў канцэпцый новага брэнда "Белавія". Teaque у сваю чаргу займаецца дызайнам інтэр'ераў самалётаў Boeing 737-800, якія мы атрымаем у сярэдзіне наступнага года", — гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што кампанія ўжо атрымала прэзентацыю, якая ўключае пяць канцэпцый, з якіх трэба выбраць толькі адну.

"Далей Paul Wylde прыступіць да дэталёвай распрацоўцы новага брэнда авіякампаніі на аснове абранай канцэпцыі", — адзначаецца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі "Белавія", прэзентацыя брэнда адбудзецца адначасова з прыбыццём першага новага Boeing 737-800 — улетку 2016 года.

Пол Уайлд з'яўляецца заснавальнікам, генеральным і крэатыўным дырэктарам амерыканскай дызайнерскай кампаніі Paul Wylde. У цяперашні час кліентамі кампаніі з'яўляюцца авіяперавозчыкі Alaska Airlines, Air Canada, South West Airlines, Jet Blue Airways і Hawaiian Airlines.

Стужка навiн
0