Кустурыца здыме фільм пра беларускіх партызанаў

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкРэжысёр Эмір Кустурыца
Рэжысёр Эмір Кустурыца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кінапраект “Калі не цяпер, то калі?” раскажа пра жыццё партызан у Беларусі, Польшчы, Германіі і Італіі.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Вядомы сербскі кінарэжысёр Эмір Кустурыца плануе пачаць здымкі фільма пра беларускіх партызанаў у 2017 годзе, паведамілі Sputnik ў МЗС Беларусі.

Тэма стварэння мастацкага фільма абмяркоўвалася на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Кустурыцай. У МЗС адзначылі, што размова адбылася па просьбе апошняга.

"Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне пытанняў рэалізацыі сумеснага кінапраекта  "Калі не цяпер, то калі?" паводле раману італьянскага пісьменніка Прыма Леві, у якім апавядаецца пра беларускіх партызанаў. Ажыццяўленне кінапраекта плануецца пачаць у 2017 годзе", — паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Там жа падкрэслілі, што Макей запэўніў вядомага кінематаграфіста ў зацікаўленасці беларускага боку ў сумесным ажыццяўленні дадзенага кінапраекта, у якім апавядаецца пра жыццё беларускіх партызан на тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Германіі і Італіі.

Стужка навiн
0