Студыю Міхалкова “ТрыТэ” абстралялі ў Маскве

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расійскага фонда культуры, рэжысёр Мікіта Міхалкоў
Прэзідэнт Расійскага фонда культуры, рэжысёр Мікіта Міхалкоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праваахоўныя органы Масквы шукаюць зламыснікаў, якія разбілі вокны ў студыі Міхалкова.

МНІСК, 28 кра — Sputnik. Невядомыя разбілі вокны ў студыі Мікіты Міхалкова "ТрыТэ" ў цэнтры Масквы. Гаворка можа ісці пра абстрэл будынку, паведамляе РИА Новости са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

"У нядзелю супрацоўнікі студыі выявілі разбітыя вокны, скразныя адтуліны ў шкле, і звярнуліся ў паліцыю. На думку тых, хто аглядаў пашкоджанні, гэта могуць быць кулявыя адтуліны", — паведаміла крыніца агенцтва.

Міхалкоў і Канчалоўскі плануюць канкураваць з McDonald’s

Паводле яго слоў, вокны студыі невядомыя маглі абстраляць з пнеўматычнай зброі або металічнымі шарыкамі з рагаткі. У ГУУС Масквы пацвердзілі інфармацыю аб тым, што ў паліцыю паступіла заява пра пашкоджанне маёмасці арганізацыі, размешчанай па Малым Казіхінскім завулку.

Прадстаўнік глаўка паведаміў, што па гэтым факце праводзіцца праверка, прымаюцца працэсуальныя рашэнні. "Падазраваныя пакуль не затрыманыя", — удакладніў ён.

Стужка навiн
0