МІНСК, 29 кра — Sputnik. У Беларусі захоўваецца праблема крокавай даступнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў штогадовым пасланні беларускаму парламенту і народу.
Прэзідэнт заклікаў прысутных у Авальнай зале чыноўнікаў прааналізаваць размяшчэнне дзіцячых садоў ў беларускай сталіцы.
"Калі трэба з Каменнай горкі ва Уручча везці, то навошта бацькам такі дзіцячы сад?",- задаў пытанне прэзідэнт. Лукашэнка лічыць, што "недзе трэба нешта прадаць, недзе пабудаваць".
Прэзідэнт адзначыў, што дзіцячыя сады ў цэнтры Мінска, дзе "народ ужо нараджаць не будзе", трэба перапрафіляваць, а атрыманыя грошы накіраваць на рашэнне праблем крокавай даступнасці ў мікрараёнах.