МІНСК, 29 кра — Sputnik. У Беларусі наспела неабходнасць арганізацыі прымусовага лячэння грамадзян, якія пакутуюць наркаманіяй і алкагалізмам, лічыць прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
"Наспела неабходнасць прымусовага лячэння наркаманаў і асоб, хворых на алкагалізм. Прычым — толькі працатэрапія", — сказаў прэзідэнт, выступаючы ў сераду з пасланнем да парламента і народа. Ён падкрэсліў, што лічыць неэфектыўным арганізацыю стацыянарных медыцынскіх устаноў для гэтых катэгорый пацыентаў.
"Падумайце разам з МУС, як мы будзем гэта рабіць. Толькі працай. А то створым мы гэтыя "ложкi", яны будуць там ляжаць, і які ў гэтым сэнс", — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.