МІНСК, 29 кра — Sputnik. Выбар талісмана для Чэмпіянату свету па футболе 2018 года ў Расіі пройдзе ў тры этапы, паведамляе РИА Новости са спасылкай на генеральнага дырэктара аргкамітэта "Расія-2018" Аляксея Сарокіна.
Выбары пройдуць у тры этапы: першы — апытанне дзіцячай аўдыторыі, другі — конкурс сярод студэнтаў мастацкіх ВНУ са спецыялізацыяй "дызайн" і заключны — народнае галасаванне. Кампанія па распрацоўцы талісмана стартавала ў сераду на прэс-канферэнцыі ў МІА "Россия сегодня".
"Пасля таго, як будзе завершана народнае галасаванне, летам 2016 года мы канчаткова вызначымся з талісманам чэмпіянату свету па футболе 2018 года", — сказаў Сарокін на прэс-канферэнцыі ў МІА "Россия сегодня".
Эмблема, дызайн якой распрацоўвалі партугальскія спецыялісты, расійскага Чэмпіянату свету была прэзентавана летась. "Фішкай" першага паказу лагатыпа мундыяля-2018 стала тое, што расійскія касманаўты, якія знаходзяцца на Міжнароднай касмічнай станцыі з вышыні 400 кіламетраў над Зямлёй, прадставілі яго ўсім свеце ў прамым эфіры. Асноўнымі матывамі ў эмблеме турніру сталі космас, іканапіс і любоў да футбола. На думку прэзідэнта ФІФА Ёзэфа Блатэра, эмблема паказвае душу і сэрца Расіі і адлюстроўвае рускую культуру.
Матчы ЧС-2018 пройдуць з 14 чэрвеня па 15 ліпеня на 12 стадыёнах ў 11 гарадах Расіі: Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Саранску, Калінінградзе, Валгаградзе, Екацярынбургу, Самары, Сочы і Растове-на-Доне.