Тэматыка фестывалю — "Сусветная калекцыя", аднак тэма 70-годдзя Перамогі не засталася ў баку — галоўнай скульптурай, размешчанай у самым цэнтры пляцоўкі стане кампазіцыя "Брэсцкая крэпасць".
Над стварэннем пяшчаных шэдэўраў працуюць лепшыя расійскія майстры з Свярдлоўскай і Архангельскай абласцей, а таксама з Санкт-Пецярбурга і Цюмені. У якасці будаўнічага матэрыялу на пляцоўку завезена каля 440 м3 пяску.
Цікава, што пясок патрэбнай якасці ўдалося знайсці толькі пад Заслаўем. Дзякуючы спецыяльнай тэхналогіі, якая выкарыстоўваецца пры стварэнні кампазіцый, скульптурам не страшныя ні дождж, ні вецер, таму чакаецца, што яны будуць радаваць мінчан і гасцей сталіцы да восені.

1/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Скульптар Андрэй Какорын з Екацярынбурга стварае кампазіцыю "Афрыка".

2/13
© Sputnik / Виктор Толочко
"Арабскі ўсход"- тварэнне скульптара з Цюмені Аляксандра Скарэднава.

3/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Скульптары Арцём Карамышаў з Санкт-Пецярбургу (злева) і Аляксей Самолаў з Екацярынбурку ствараюць кампазіцыю "Маша і мядзведзь.

4/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Юрый Заікін з Няв'янску Свярдлоўскай вобласці будуе "Цырк".

5/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Скульптура "Маша і мядзведзь" па матывах вядомага мультфільму.

6/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Эскіз цэнтральнай скульптуры "Брэсцкая крэпасць".

7/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Аляксандр Скарэндаў з Цюмене стварае ў Мінску "Арабскі ўсход".

8/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Матвей Лаваеў з Екацярынбургу стварае "Скрыпку Пікаса".

9/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Скульптар Андрэй Какорын з Екацярынбургу стварае кампазіцыю "Афрыка".

10/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Героі арабскіх казак з пяску.

11/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Скульптар Андрэй Какорын працуе над кампазіцыяй "Афрыка".

12/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Скульптуры з пяску каля Храму Усіх Святых у Мінску.

13/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Эскіз скульптуры Мікалая Какорына з Екацярынбургу.