МІНСК, 30 кра — Sputnik. Цырульнікі-стылісты спаборнічаюць 29 красавіка ў намінацыі "Майстар стылю" XXIV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды-2015".
Фінал аднаго з самых маштабных айчынных fashion-форумаў "Млын моды" пройдзе ў Мінску 13-14 мая.
"У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы i педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі, цырульнікі, візажысты", — расказла Sputnik вядомы беларускі дызайнер адзення, кіраўнік праекта "Млын моды" Святлана Гнядзёнак.
Паводле яе слоў, спаборніцтвы ў намінацыі "Майстар стылю" праводзяцца ў дзвюх узроставых групах: "Юніёр" (студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі да 23 гадоў) і "Майстар" (педагогі, майстры-цырульнікі, візажысты з вопытам работы ад 2-х гадоў і вышэй).
Распавядаючы пра конкурс, Гнядзёнак патлумачыла, што ўдзельнікі ствараюць вобраз, а затым у фінале на працягу двух хвілін павінны прэзентаваць публіцы і журы вынік. У якасці мадэляў на конкурсе будуць працаваць выхаванцы подыум-школы "Fashion Style" Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Мінадукацыі. Модныя калекцыі для ўвасаблення ідэі вобразу і прэзентацыі прадастаўлены фіналістамі XXIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды".
Па словах кіраўніка праекта, удзельнікі спаборніцтваў будуць абмежаваны ў часе. Выканаць конкурснае заданне ў групе "Юніёр" неабходна за гадзіну, 20 хвілін адводзіцца на візаж і дапрацоўку ладу. У групе "Майстар" асноўны час — 40 хвілін, плюс тыя ж 20 хвілін на візаж і дапрацоўку ладу.
Пераможцы і прызёры намінацыі фестывалю-конкурсу атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі ад спонсараў.