Паркоўку ў цэнтры Мінска забароняць уноч з 3 на 4 мая

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкСупрацоўнік ДАІ на дарозе
Супрацоўнік ДАІ на дарозе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сувязі з рэпетыцыяй парада Перамогі нельга будзе пакідаць машыны на праспекце Машэрава і прылеглых вуліцах.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Паркоўка транспарту будзе забароненf на асобных участках праспекта Машэрава ў Мbнску ў ноч з 3 на 4 траўня, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У інспекцыі праінфармавалі, што дадзеная мера ўводзіцца ў сувязі з правядзеннем рэпетыцый парада, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які пройдзе ў цэнтры Мінска 9 мая.

 

"З 22.00 гадзін 3 мая да 06.00 гадзін 4 мая 2015 года будзе забаронена паркоўка аўтатранспарту па праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вул. Ціміразева, уключаючы прыдарожныя паркоўкі", — паведамілі ў ДАІ.

Там таксама падкрэслілі, што нельга будзе паркавацца і на прылеглых да праспекта Машэрава вуліцах: Гвардзейскай, Тарханава, Амуратарская, Ігнаценка (ад вул. Грыбаедава да праспекта Пераможцаў), Грыбаедава (ад вул. Рэпіна да вул. Ціміразева).

Ва ўрачыстым парадзе, які адбудзецца ў Мінску 9 мая і будзе прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прымуць удзел больш за 5000 вайскоўцаў і каля 250 адзінак ваеннай тэхнікі.  

Стужка навiн
0