Госці форуму — больш за 200 артыстаў з Беларусі, Польшчы, Прыднястроўя, Расіі і Францыі. Гледачы змогуць паўдзельнічаць у карнавальным шэсці, інтэрактыўных спектаклях, убачыць сярэднявечныя фарсы, блазнаванне, буфанаду, нумары на хадулях.

1/12
© Sputnik / Виктор Толочко
У Верхнім горадзе ў Мінску можна будзе пабачыць незвычайных персанажаў - стымпанк -скульптуры. Жывыя...

2/12
© Sputnik / Виктор Толочко
У стымпанку самае галоўнае - дэталі: ад іх нельга адвесці позірк. Усё бліскучае, "цёплае, лампавае".

3/12
© Sputnik / Виктор Толочко
У мінскім форуме прымаюць удзел не толькі дарослыя артысты, але і дзеці.

4/12
© Sputnik / Виктор Толочко
У сталіцы можна будзе пабачыць шоу "вышыннага" тэатру, у якім усе акторы выступаюць на хадулях.

5/12
© Sputnik
Клоўны будуць забаўляць мінчан буфанадай на працягу ўсяго фестывалю.

6/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Некаторых персанажаў цяжка апазнаць і апісаць, але яны тым і вабяць - такога незвычайнага тэатру ў Мінску яшчэ не было.

7/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Толькі ў Верхнім горадзе можна будзе пабачыць сабак-тыграў - таксама акцёраў вулічнага тэатру.

8/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Яскрава, маляўніча - сапраўдная Венецыя ў Мінску.

9/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Акцёраў вулічных тэатраў адрознівае адсутнасць канонаў і выключнасць: як у касцюмах, так і ў пастаноўках.

10/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Сумныя, страшныя, дзіўныя - усё гэта акцёры мінскага форуму вулічных тэатраў.

11/12
© Sputnik / Виктор Толочко
У рэпертуары калектываў ёсць як сучасныя псіхалагічныя пастаноўкі, так і п'есы паводле паданняў і міфаў.

12/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Мінскі форум - агульная свята для артыстаў, мінчан, горада.