МІНСК, 3 мая — Sputnik. Месяц застаўся да заканчэння падачы заявак на рэгістрацыю даменных імёнаў у кірылічнай зоне.БЕЛ, паведамляе hoster.by.
Заяўкі на рэгістрацыю пачалі прымаць 1 сакавіка гэтага года: да канца мая дакументы могуць падаць толькі ўладальнікі таварных знакаў, фірменных найменняў і геаграфічных указанняў.
"Аб дакладных лічбах пакуль казаць рана, многія заяўкі яшчэ альбо не аплочаны, альбо патрабуюць выпраўлення. Часцей за ўсё не хапае дакументаў альбо яны не завераны належным чынам", — пракаментаваў дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў сітуацыю з падачай заявак.
Паводле яго слоў, цяпер ужо пададзена больш за 6000 заявак на рэгістрацыю.БЕЛ.
Для ўсіх жадаючых адкрытая рэгістрацыя імёнаў у зоне.БЕЛ стартуе з 1 кастрычніка. Беларусь атрымала права выкарыстоўваць кірылічны дамен у лютым бягучага года: першы сайт домены.бел з'явіўся ў інтэрнэце 17 лютым пасля прыняцця ICANN рашэння аб дэлегаванні зоны.БЕЛ.