Кабякоў: пастаўкі мяса ў РФ пройдуць у бліэйшы час

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усе недахопы, па словах прэм'ера, ужо ліквідаваны – засталося толькі зафіксаваць усе дакументальна.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Беларусь разлічвае, што ўсе праблемныя пытанні па пастаўках мясной прадукцыі ў РФ неўзабаве будуць зняты, сказаў у суботу прэм]ер-міністр рэспублікі Андрэй Кабякоў.

На дадзены момант паміж Беларуссю і Расіяй дзейнічаюць двухбаковыя абмежаванні на пастаўкі свініны, якія звязаны з выяўленнем у прадукцыі геному АЧС і выбліскамі гэтай хваробы.

"Недахопы ліквідаваны. Засталося толькі зафіксаваць гэта, задакументаваць і адкрыць нармальны узаемны гандаль. Думаю, што гэта адбудзецца літаральна ў бліжэйшы час", — цытуе словы Кабяка агенцтва БелТА.

Прэм'ер нагадаў, што цяпер не ва ўсіх прадпрыемстваў Беларусі ёсць магчымасць пастаўляць прадукцыю на рынак РФ. "Мы таксама вельмі старанна глядзім, што яны нам прапануюць, таму што ў іх ёсць прапановы па пастаўках свініны ў нашу рэспубліку. Гэта нармальна ва ўмовах адзінага рынку", — сказаў ён.

Па словах Кабякова, ідзе канструктыўны дыялог з расійскімі партнёрамі і ён карысны абодвум бакам.

"Нарэшце ветэрынары і нашы санітарныя лекары сталі вельмі значнымі фігурамі на вытворчасці. Усё, што яны гавораць, павінна выконвацца", — заявіў ён.

Прэм'ер адзначыў, што калі вытворцы не зразумеюць, што санітарныя патрабаванні павінны выконвацца, у іх будуць праблемы. Пры гэтым Кабякоў выказаў упэўненасць, што ў Беларусі ўжо "такіх быццам не разумеючых няма".

Стужка навiн
0