Першая еўрапейская канстытуцыя была прынята 3 мая на беларускіх землях
12:46 03.05.2015 (абноўлена: 15:09 03.02.2016)
© SputnikСтатут ВкЛ 1588
© Sputnik
Падпісацца
Сойм Рэчы Паспалітай прыняў галоўны закон дзяржавы 224 гады таму, 3 мая 1791 года.
Юлія Хвошч, Sputnik.
Канстытуцыя была прынята чатырохгадовым соймам Рэчы Паспалітай і стала першым у Еўропе і другім, пасля ЗША, у свеце галоўным кодэксам законаў, які падзялаяў уладу на тры галіны: судовую, выканаўчую і заканадаўчую і быў зацверджаны пісьмова. Гэты заканадаўчы акт меў выключнае значэнне для дзяржавы, у склад якой у той час уваходзілі беларускія землі.
Чатырохгадовы сойм
Да 1971 году на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўжо былі спробы стварэння галоўных кадэфікаваных законаў. Самым яскравым узорам развіцця пісьмовага кадэфікаванага права можна лічыць тры статуты Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566 і 1588 гадоў). Гісторык С. Казакоў лічыць статут 1588 года "ўсплёскам незалежнасці дзяржавы". Але толькі ў канстытуцыі 3 мая 1971 года былі прыняты першыя крокі да станаўлення дэмакратыі: падзяленне ўлады на тры галіны (заканадаўчую, судовую і выканаўчую), паслабленне прыгонніцкага права, скасаванне некаторых шляхецкіх прывелей. Такім чынам, статуты ВкЛ сталі юрыдычнымі перадумовамі прыняцця першай канстытуцыі ў Еўропе.
Чатырохгадовы сойм распачаў сваю працу 6 кастрычніка 1788 года і праіснаваў да 1792-га.
Падчас працы сойму вызначылася дзве асноўныя процідзейныя партыі, адна з якіх "Патрыятычная" з'яўлялася прыхільніцай рэформ і кіравалася каралём Станіславам Аўгустам. Па сутнасці, канстытуцыя была складзена прадстаўнікамі гэтай партыі.
Канстытуцыя прымалася цягам сямі гадзін з буйнымі дэбатамі ў каралеўскім палацы ў Польшчы 3 мая. Кароль выступаў за прыняцце канстытуцыі тройчы. І толькі станоўчая пазіцыя паслоў ад Вялікага княства Літоўскага (перш за ўсё маршалка канфедэрацыі шляхты ВкЛ князя Казіміра Нестара Сапегі) вырашыла справу аб прыняцці на сойме Канстытуцыі.
Структура нарматыўнага акту
Нарматыўны акт складаецца з прэамбулы; 11 артыкулаў, якія лёгка групуюцца ў блокі з заключэннем ў выглядзе спіса 14 падпісантаў.
Першы артыкул прысвячаецца пануючай рэлігіі. Наступныя па парадку тры артыкулы накіраваны на ўдасканаленне статусу саслоўяў. Потым ідуць чатыры артыкулы ("V. Урад, або вызначэнне публічных улад", "VI. Сойм, ці заканадаўчая ўлада", "VII. Кароль. Выканаўчая ўлада", "VIII. Судовая ўлада"), прысвечаныя тром паасобным галінам улады — заканадаўчай (сойм), выканаўчай (кароль і ўрад) і судовай. Наступныя два артыкулы ("IX. Рэгенцтва", "X. Выхаванне каралеўскіх дзяцей") прысвечаны выключна каралеўскай уладзе. І апошнім ідзе артыкул ("XI. Народныя ўзброеныя сілы"), прысвечаны статусу ўзброеных сіл.
Всякая власть в человеческом обществе берет свое начало в воле народа. И чтобы целостность государства, свобода граждан и общественный порядок оставались навсегда в равновесии, правительство народа польского должно состоять, и по воле настоящего закона всегда будет состоять, из трех властей, т. е. законодательной власти в (руках) соединенных станов, высшей исполнительной власти в (руках) короля и стражи (министров) и власти судебной у юрисдикцианных (органов), которые установлены для этой цели, или которые должны быть установлены", — гаворыцца ў адным з артыкулаў.
Па тэкставым аб'ёме самым вялікім з'яўляецца артыкул "VII. Кароль. Выканаўчая ўлада" — каля 33% усяго тэксту Канстытуцыі. А самым вялікім блокам з'яўляецца група артыкулаў, прысвечаная тром асобным галінам улады, — каля 66% усяго тэксту Канстытуцыі.
Улічваючы, што каралю прысвечаны артыкулы "VII. Кароль. Выканаўчая ўлада", "IX. Рэгенцтва", "X. Выхаванне каралеўскіх дзяцей", а таксама ў тым ці іншым аспекце некаторыя абзацы іншых артыкулаў, то сумарна ролі ў сістэме ўлады прысвечана каля 48% тэксту Канстытуцыі. Напрыклад, каралю, які меў пэўную судовую ўладу, давалася права амністыі ў дачыненні да прысуджаных да смерці людзей, акрамя асоб, якія здзейснілі дзяржаўныя злачынствы; ён узначальваў народныя ўзброеныя сілы і г.д.
Артыкул "III. Гарады і мяшчане" цалкам уключае ў сябе раней прыняты соймам закон "Гарады нашы Каралеўскія вольныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай" ад 18 красавіка 1791 г., а артыкул "VI. Сойм, ці заканадаўчая ўлада" цалкам уключае ў сябе раней прыняты соймам закон "Закон аб сойміках" ад 24 сакавіка 1791 г.
Навізной артыкулаў Канстытуцыі была менавіта форма дзяржаўнага ўладкавання, а не сукупна палітыка-эканамічная праблематыка (стварэнне больш выгадных умоў развіцця мануфактурнай вытворчасці і гандлю, кампраміс паміж аджываючымі феадальна-прыгонніцкіміі новымі капіталістычнымі адносінаміі г.д.).
Вынікі
На думку брытанскага гісторыка Нормана Дэвіса, Канстытуцыю Рэчы Паспалітай стала першым крокам да дэмакратычнага развіцця Еўропы. Гэтым нарматыўным актам ліквідавалася права "ліберум вета" (прынцып парламенцкага ўкладу, калі любы дэпутат сойму мог спыніць абмеркавенне пытання ці працу ўсяго сойму, выступіўшы супраць: "не дазваляю").
Афіцыйна канстытуцыя была названа "ўрадавым законам", павінна была урагуляваць палітычны крызіс, які быў выкліканы злоўжываннем шляхецкіх прывелеяў, зрабіць уклад дзяржавы больш дэмакратычным. Нарматыўны акт зрабіў роўнымі некаторыя палітычныя правы дваран і гараджан і абвесціў апеку дзяржавы над сялянамі, каб паслабіць межы прыгоннага права.
Крестьянский люд, из-под рук которого течет наизобильный источник богатств страны, который составляет в народе самую многочисленную часть населения и, следовательно, является самой деятельной силой страны, по справедливости, из чувства человечности и христианского долга, а также учитывая наш собственный, правильно понятый интерес, мы берем под покровительство права и нашего правительства.
Юрыдычны акт "Ustawa Rzаdowa" яго стваральнікі бычылі не проста звычайным законам, але як асноўны закон краіны і называўся ў тэксце дакумента як "народная канстытуцыя".
Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай была здзейснена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага кіравання краіны. Для свайго часу канстытуцыя мела выключнае значэнне, але яе палажэнні не былі цалкам здзейснены з-за бунту рэакцыйных колаў.
Прыняццё гэтага нарматыўнага акту пакінула значны адбітак на развіцці ўсёй далейшай гісторыі Беларусі. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года скасавала Люблінскую унію, па якой Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае былі аб'яднаны ў адзіную дзяржаву – канфедэрацыю Рэч Паспалітую. Вялікае княства Літоўскае фактычна перастала існаваць.