МІНСК, 4 мая — Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі прайграла камандзе Славакіі — 2: 1.
Для падапечных Дэйва Льюіса матч супраць славакаў стаў другім на Чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Чэхіі. Напярэдадні беларусы абыгралі славенцаў — 4: 2. Славакі ж выйгралі два матчы запар — у суботу, 2 траўня, каманда Уладзімірf Вуйтэкf па булітах абыграла зборную Даніі.
Гульня на "CEZ Арэне" выдалася менш багатай на забітыя шайбы, чым у першай сустрэчы беларусаў. Славакі ўжо маглі павесці ў ліку на 5-й хвіліне — буліт не рэалізаваў Марыян Габорык. Лічбы на табло змяніліся толькі бліжэй да фінале трэцяга перыяду: Сяргей Касціцын вывеў зборную Беларусі наперад (52-я хвіліна), праз хвіліну з лішнім лік зраўняў Андрэй Месарош, ён жа забіў пераможную шайбу ў овертайме.
Наступная гульня беларускай зборнай адбудзецца 5 мая супраць каманды Даніі, славакі ў гэты дзень сустрэнуцца са славенцамі.
У паралельным матчы, які праходзіў на праскай "О2 Арэне" канадцы разграмілі зборную Германіі —10: 0. Галы за зборную Канаду забівалі Сідні Кросбі (9), Тэйлар Хол (9, 23, 40), Кодзі Ікін (17, 20), Аарон Экблад (25), Клод Жыру (28), Тайлер Эніс (36), Мэт Дзюшэйн (43). 4 мая зборная Канады будзе гуляць з камандай-гаспадыняй турніру, а немцы — 5 мая са швейцарцамі.