Вядомы тэлеаператар канала "Расія" нястомны падарожнік і журналіст, наш зямляк Віктар Прыходзька амаль 18 гадоў правёў на рускай Поўначы. Яго тэлевізійныя рэпартажы даўно сталі ўпрыгожваннем праграмы "Весці", але таленавітыя фотаработы да гэтага часу шырокай публіцы ён не ўяўляў. Сёння ў чытачоў Sputnik ёсць эксклюзіўная магчымасць убачыць лепшыя здымкі аўтара напярэдадні яго першай персанальнай выставы.
© Sputnik / Виктор ПриходькоТут прырода яшчэ засталася ў першародным выглядзе. Вада празрыстая. Летам для прыгатавання ежы ненцы чэрпаюць ваду з ручаёў і азёраў. Узімку топяць снег і лёд - як тысячы гадоў таму паступалі іх продкі.
1/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Тут прырода яшчэ засталася ў першародным выглядзе. Вада празрыстая. Летам для прыгатавання ежы ненцы чэрпаюць ваду з ручаёў і азёраў. Узімку топяць снег і лёд - як тысячы гадоў таму паступалі іх продкі.
© Sputnik / Виктор ПриходькоНарыхтоўка прадуктаў празапас таксама не змянілася. Рыбу і мяса вешаюць у чуме на жэрдкі над печкай.Такім чынам ідзе натуральнае вэнджанне мяса.
2/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Нарыхтоўка прадуктаў празапас таксама не змянілася. Рыбу і мяса вешаюць у чуме на жэрдкі над печкай.Такім чынам ідзе натуральнае вэнджанне мяса.
© Sputnik / Виктор ПриходькоПаўночныя людзі не распавядаюць пра сваё асабістае жыццё. Мы прыехалі ў госці ў новае стойбішча, я выпадкова зайшоў у чум і сам крыху сумеўся, калі ўбачыў прыгожую жанчыну, якая карміла дзіцяці. Запытаўся: "Ці магу я вас сфатаграфаваць?", і мне дазволілі. Немаўлю на той момант было два тыдні. Кожнае дзіцяці ў сям'і ненцаў - вялікая падзея. Пра тое, як мне пашчасціла, я даведаўся толькі тады, калі праявіў плёнку. Зараз гэты здымак я называю "Паўночная Мадонна".
3/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Паўночныя людзі не распавядаюць пра сваё асабістае жыццё. Мы прыехалі ў госці ў новае стойбішча, я выпадкова зайшоў у чум і сам крыху сумеўся, калі ўбачыў прыгожую жанчыну, якая карміла дзіцяці. Запытаўся: "Ці магу я вас сфатаграфаваць?", і мне дазволілі. Немаўлю на той момант было два тыдні. Кожнае дзіцяці ў сям'і ненцаў - вялікая падзея. Пра тое, як мне пашчасціла, я даведаўся толькі тады, калі праявіў плёнку. Зараз гэты здымак я называю "Паўночная Мадонна".
© Sputnik / Виктор ПриходькоНа Ямале надзвычай прыгожыя закаты: вечар, абрысы аленьіх рагоў и чума.
4/23
© Sputnik / Виктор Приходько
На Ямале надзвычай прыгожыя закаты: вечар, абрысы аленьіх рагоў и чума.
© Sputnik / Виктор ПриходькоГэты малы, усе яго ласкава называлі "Піліпка", выйшаў проста пагуляць каля чума. Пяць кадраў плёнкі было "сапсавана" на ім: ён увесь час апускаў вочкі ў той момант, калі я націскаў на спуск - для фатографа гэта смерць. У касеце заставаўся апошні кадр - і, усё ж-такі, я дамогся свайго.
5/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Гэты малы, усе яго ласкава называлі "Піліпка", выйшаў проста пагуляць каля чума. Пяць кадраў плёнкі было "сапсавана" на ім: ён увесь час апускаў вочкі ў той момант, калі я націскаў на спуск - для фатографа гэта смерць. У касеце заставаўся апошні кадр - і, усё ж-такі, я дамогся свайго.
© Sputnik / Виктор ПриходькоНяхітрыя забавы ў дзяцей тундры: будуюць імправізаваны маленькі чум з мамінай хусткі.
6/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Няхітрыя забавы ў дзяцей тундры: будуюць імправізаваны маленькі чум з мамінай хусткі.
© Sputnik / Виктор ПриходькоУсе клікалі яго "Барада". Бараду сапраўды рэдка ўбачыш у ненцаў. Звярніце ўвагу: на пальцах, замест дарагіх пячатак - медыцынскі пластыр ад тынзяну (ласо). Каб утрымаць аленя, які бяжыць, патрэбны не толькі спрыт і кемлівасць, але і незвычайны моц ў руках.
7/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Усе клікалі яго "Барада". Бараду сапраўды рэдка ўбачыш у ненцаў. Звярніце ўвагу: на пальцах, замест дарагіх пячатак - медыцынскі пластыр ад тынзяну (ласо). Каб утрымаць аленя, які бяжыць, патрэбны не толькі спрыт і кемлівасць, але і незвычайны моц ў руках.
© Sputnik / Виктор ПриходькоЖэрдкі для чума звычайна нарыхтоўваюць ў вярхоўях ракі Таз - там, дзе пачынаецца лесатундра. Усяго для чума іх трэба каля сарака штук.
8/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Жэрдкі для чума звычайна нарыхтоўваюць ў вярхоўях ракі Таз - там, дзе пачынаецца лесатундра. Усяго для чума іх трэба каля сарака штук.
© Sputnik / Виктор ПриходькоТут сабраўся сапраўдны кансіліум: пілаваць ці не рогі ездавому аленю (вялікія атожылкі ў запрэжцы чапляюцца за такія ж рогі суседа і перашкаджаюць бегчы). Алень, дарэчы, жывы і жыве да гэтага часу.
9/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Тут сабраўся сапраўдны кансіліум: пілаваць ці не рогі ездавому аленю (вялікія атожылкі ў запрэжцы чапляюцца за такія ж рогі суседа і перашкаджаюць бегчы). Алень, дарэчы, жывы і жыве да гэтага часу.
© Sputnik / Виктор ПриходькоПадвяленая на сонцы і ветру рыба незвычайна смачная, называецца яна "юрок". Для еўрапейца - сапраўднае гастранамічнае вынаходства, якое проста немагчыма ў такім свежым выглядзе даставіць на нашы прылаўкі. "Правільны" юрок бярэш у рукі і адчуваеш, як па пальцах сцякае тлушч.
10/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Падвяленая на сонцы і ветру рыба незвычайна смачная, называецца яна "юрок". Для еўрапейца - сапраўднае гастранамічнае вынаходства, якое проста немагчыма ў такім свежым выглядзе даставіць на нашы прылаўкі. "Правільны" юрок бярэш у рукі і адчуваеш, як па пальцах сцякае тлушч.
© Sputnik / Виктор ПриходькоПрацоўны дзень у аленяводаў пачынаецца вельмі рана, з першымі прамянямі сонца. Цяжкая праца...
11/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Працоўны дзень у аленяводаў пачынаецца вельмі рана, з першымі прамянямі сонца. Цяжкая праца...
© Sputnik / Виктор ПриходькоВерталёт і алені - галоўныя віды транспарту на Поўначы. Але алені лепей.
12/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Верталёт і алені - галоўныя віды транспарту на Поўначы. Але алені лепей.
© Sputnik / Виктор Приходько Шчанюк-аленегонка. Без іх у тундры аленяводы ня справіліся б. Сабакі аказваюць неацэнную дапамогу: "збіваюць" аленяў у статак, суправаджаюць, ахоўваюць. Цікавая асаблівасць: мясам іх не кормяць - не зможа бегчы - толькі рыбкай.
13/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Шчанюк-аленегонка. Без іх у тундры аленяводы ня справіліся б. Сабакі аказваюць неацэнную дапамогу: "збіваюць" аленяў у статак, суправаджаюць, ахоўваюць. Цікавая асаблівасць: мясам іх не кормяць - не зможа бегчы - толькі рыбкай.
© Sputnik / Виктор ПриходькоДзеці тундры.
14/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Дзеці тундры.
© Sputnik / Виктор ПриходькоМядзведзі - гэта сур'ёзная праблема для ненцаў, яны прыносяць шмат шкоды, забіваюць аленяў (як кажуць паўночнікі - "цкуе"). Гэты мядзведзь тэрарызаваў іх кожную вясну, лета і восень, разбіваючы летнія стаянкі ў пошуках ежы, раздзіраючы на шматкі зімовую вопратку. Сур'ёзнай зброі, каб супрацьстаяць яму, у ненцаў няма. У мяне быў 7,62 мм карабін і вялікае жаданне дапамагчы сябрам. Усё было па-сумленнаму - адзін на адзін. Ненцы прыехалі забіраць ляснога злыдня.
15/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Мядзведзі - гэта сур'ёзная праблема для ненцаў, яны прыносяць шмат шкоды, забіваюць аленяў (як кажуць паўночнікі - "цкуе"). Гэты мядзведзь тэрарызаваў іх кожную вясну, лета і восень, разбіваючы летнія стаянкі ў пошуках ежы, раздзіраючы на шматкі зімовую вопратку. Сур'ёзнай зброі, каб супрацьстаяць яму, у ненцаў няма. У мяне быў 7,62 мм карабін і вялікае жаданне дапамагчы сябрам. Усё было па-сумленнаму - адзін на адзін. Ненцы прыехалі забіраць ляснога злыдня.
© Sputnik / Виктор ПриходькоМядзведжае сэрца ў руках у майго сябра аленяводаў Алега. Ненцы мяса мядзведзя не ядуць - толькі праз металічныя кольцы, загавораныя шаманам. Таму мяса я павёз у рускі пасёлак сябрам, шкура засталася ў іх. Алег, якога не змог перамагчы мядзведзь, пасля памёр ад гарэлкі. Спіртное - вось самы страшны біч паўночнікаў.
16/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Мядзведжае сэрца ў руках у майго сябра аленяводаў Алега. Ненцы мяса мядзведзя не ядуць - толькі праз металічныя кольцы, загавораныя шаманам. Таму мяса я павёз у рускі пасёлак сябрам, шкура засталася ў іх. Алег, якога не змог перамагчы мядзведзь, пасля памёр ад гарэлкі. Спіртное - вось самы страшны біч паўночнікаў.
© Sputnik / Виктор ПриходькоВочы ў гэтых людзей, як і яны самі, сапраўдныя - не падвядуць, не здрадзяць. Госця сустракаюць тым, што ў іх ёсць у чуме. Праводзяць таксама не з пустымі рукамі. Звычай: госць уходзіць з гасцінцамі ў выглядзе мяса, рыбы.
17/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Вочы ў гэтых людзей, як і яны самі, сапраўдныя - не падвядуць, не здрадзяць. Госця сустракаюць тым, што ў іх ёсць у чуме. Праводзяць таксама не з пустымі рукамі. Звычай: госць уходзіць з гасцінцамі ў выглядзе мяса, рыбы.
© Sputnik / Виктор ПриходькоАлень у тундры гэта ўсё: і транспарт, і адзенне, і мяса.
18/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Алень у тундры гэта ўсё: і транспарт, і адзенне, і мяса.
© Sputnik / Виктор ПриходькоРучное аленяня "аўка". Кожны год нараджаецца аленяня, які не баіцца людзей, ён становіцца ручным. У запрэжку яго не запрагаюць і на мяса яго таксама не пускаюць. Сяброў не ядуць.
19/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Ручное аленяня "аўка". Кожны год нараджаецца аленяня, які не баіцца людзей, ён становіцца ручным. У запрэжку яго не запрагаюць і на мяса яго таксама не пускаюць. Сяброў не ядуць.
© Sputnik / Виктор ПриходькоГэтай жанчыне на фота 82 гады. Яна не ведала рускай мовы і яе ўнучка патлумачыла ёй, што яе хочуць сфатаграфаваць. Пагадзілася адразу, без какецтва.
20/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Гэтай жанчыне на фота 82 гады. Яна не ведала рускай мовы і яе ўнучка патлумачыла ёй, што яе хочуць сфатаграфаваць. Пагадзілася адразу, без какецтва.
© Sputnik / Виктор ПриходькоМаленькі жыхар тундры.
21/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Маленькі жыхар тундры.
© Sputnik / Виктор ПриходькоРыбалавецкі чум, старыя і рака.
22/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Рыбалавецкі чум, старыя і рака.
© Sputnik / Виктор ПриходькоПа намаразі на карку аленя ранняй раніцай ненцы разумеюць, што зіма блізка.
23/23
© Sputnik / Виктор Приходько
Па намаразі на карку аленя ранняй раніцай ненцы разумеюць, што зіма блізка.