Метро ў Дзень перамогі будзе працаваць да 01:30

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтанцыя метро "Кастрычніцкая"
Станцыя метро Кастрычніцкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас ўскладання вянкоў на плошчы Перамогі аднайменная станцыя будзе часова зачынена.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Мінскае метро ў ноч з 9 на 10 мая будзе працаваць даўжэй — станцыі закрыюць для пасажыраў у 01:30, паведамілі Sputnik ў прэс-службе метрапалітэна.

Рух цягнікоў 9 і 10 мая будзе арганізаваны па графіку выхаднога дня.

"У дзень святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі працу Мінскага метрапалітэна плануецца прадоўжыць да 01:30. У гэты час усе станцыі падземкі будуць зачыненыя на ўваход для пасажыраў", — сказалі ў прэс-службе.

Там таксама адзначылі, што на кожнай лініі з дзесяці гадзін раніцы і да закрыцця метро будуць хадзіць па тры рэзервовых цягнікоў. Акрамя таго, 9 і 10 мая зменяцца інтэрвалы руху цягнікоў: з 20:00 да 24:00 інтэрвал руху складзе тры хвіліны, а пасля паўночы і да закрыцця — 12 хвілін.

У метрапалітэне таксама паведамілі, што 9 мая падчас правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў па ўскладанні кветак да Манумента Перамогі станцыя "Плошча Перамогі" будзе часова зачынена.

Стужка навiн
0