Кампанія Wargaming ў гонар 70-годдзя Перамогі выпусціла відэакліп "Сіняя птушка" прысвечаны ветэранам.
"Ролік зняты, каб выказаць нашу павагу ветэранам і людзям, якія зрабілі вялікую перамогу сваімі рукамі. Мы памятаем і ўдзячныя ім за ўсё, дзякуй ім. Мы рэкамендуем нашым гледачам паказаць яго сваім блізкім, бабулям і дзядулям", — гаворыцца ў апісанні відэа, размешчанага YouTube.
Рэжысёрам відэа стаў Аляксандр Кот, які зняў фільм "Брэсцкая крэпасць",а галоўныя ролі выканалі Аляксандра Ўласава і Аляксей Назараў. Песню, напісаную спецыяльна для роліка, спявае пераможца шоу "Голас" Юлія Цешчанка.