Макарэвіч павіншаваў сябра на беларускай мове

© Sputnik / Михаил Мокрушин / Перайсці ў медыябанкАндрэй Макарэвіч. Архіўнае фота
Андрэй Макарэвіч. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомы спявак упершыню выканаў песню “Снег”, напісаную на беларускай мове.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Лідэр расійскага гурта "Машина времени" павіншаваў выкананнем беларускамоўнай песні с днём нараджэння свайго сябра — мастака Уладзіміра Цэслера, паведамляе музычны партал Tuzin.fm.

"Гэты твор Андрэй Макарэвіч запісаў у некалькі дубляў на пачатку сакавіка ў Мінску для праекту "Global Reload", які ладзіць Tuzin.fm разам з кампаніяй "Будзьма беларусамі!". Аднак ужывую дагэтуль не выконваў — перажываў за вымаўленне", — паведамляе партал.

Закрытая вечарына, дзе адбылася прэм'ера, ладзіцца на Мінскім моры штогод, і спявак наведвае яе кожны раз. На вечарыне Макарэвіч выступіў з невялікай імправізацыяй разам з беларускімі музыкамі Apple Tea, якія дапамагалі яму ў запісу песні ў сакавіку.

Выкананне лідэрам "Машины времени" песні на беларускай мове карыстаецца вялікай папулярнасцю ў інтэрнэце. З пачатку сакавіка яе праслухалі амаль 50 тысяч разоў.

Стужка навiн
0