“Люблю я ціхую паэзію, дзе не крычаць і не шумяць”

Вядомы беларускі паэт і перакладчык вершаў Юрась Свірка нарадзіўся 6 мая 1933 года.
МІНСК, 6 мая— Sputnik. Пісьменніка не стала ў 2010 годзе, але яго вершы з задавальненнем чытаюцца і зараз. На працягу актыўнай творчай дзейнасці Юрась Свірка выдаў 15 кніг паэзіі, якія зараз з'яўляюцца класікай беларускай літаратуры.
Юрый Мікалаевіч Свірка, яшчэ вядомы пад псеўданімамі Банадысь Кастрыца і Гарчыца, нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сярэдзіне XX стагоддзя. Ва ўзросце 20 гадоў скончыў Бягомльскую сярэднюю школу, а яшчэ праз шэсць гадоў — факультэт журналістыкі БДУ.
Пасля заканчэння універсітэту працаваў літсупрацоўнікам газеты "Чырвоная змена", а з 1961 года — старшым рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё і стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1975 года займае пасаду загадчыка аддзела прозы і паэзіі штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва".
Першы верш "Новы крок" Юрый Свірка быў надрукаваны ў 1952 годзе ў газеце "Піянер Беларусі", а яго першы зборнік вершаў "Шэпчуцца ліўні", выдадзены ў 1959-м, шырока абмярокоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў.
Потым выйшаў паэтычны зборнік "Вечнасць" у 1963 годзе, "Баравіна" ў 1967-м, "Крэўнасць" у 1971-м, "Аўтограф" у1974-м і іншыя.
Пісаў паэт і для дзяцей: адзін з яго апошніх зборнікаў мае назву "Мурашыны стажок" быў надрукаваны і змяшчаў вершы,казкі і загадкі.
© Photo : Public DomainБеларускія пісьменнікі
Беларускія пісьменнікі - Sputnik Беларусь
Беларускія пісьменнікі
Першы справа юрась свірка разам Сіпаковым і Навуменка на першамайскай дэманстрацыі 1958 года
Многія творы самаго Свіркі былі таксама перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы.Акрамя паэзіі Свірка займаўся перакладамі твораў Пушкіна, Твардоўскага, Лермантава, Фета, Пастэрнака, Ясеніна і іншых рускіх, чувашскіх, літоўскіх, грузінскіх, малдаўскіх, украінскіх, татарскіх, узбекскіх і асяцінскіх паэтаў.
Песні на яго вершы напісалі М. Аладаў, В. Кандрасюк, Э.Зарыцкі, Ю. Семяняка і іншыя.
Творчасць Свіркі адрознівае асаблівы лірызм, паэтычнасць, метафарычная тонкасць. Ён належыць да так званага філалагічнага пакалення беларускіх паэтаў. Яго творы былі напоўненыя лірічным роздумам пра актуальныя праблемы сучаснасці. Аўтара заўсёды хвалявала і становішча навакольнага асяроддзя,  і маральны стан суайчынніка — так званая "экалогія душы".  
Малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць змест паэтычных кніг.
Люблю я ціхую паэзію,
Дзе не крычаць і не шумяць.
Удумліва, а не гарэзліва
Душу умее высвятляць.
Люблю я ціхую… Разважліва
Яна вядзе душэўны лад.
I слова кожнае узважвае,
Як россып залатых зярнят.
I словы пачуццём яднаюцца:
Іх вывярае дзень пры дні.
Яны пакорна прачынаюцца
I не маўчаць у цішыні.
Здаецца, сам такою дыхаю,
I верна ёй хачу служыць.
Дык хто ж яе абразіў: ціхаю
Назваць таго, хто не крычыць.
Юрась Свірка быў узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР. За зборнік паэзіі "Узаемнасць" паэт быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй імя А. Куляшова.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі