МІНСК, 6 мая — Sputnik. Байкеры расійскага мотаклуба "Начныя ваўкі" маюць намер падаць у суд на ўлады Еўрасаюза і запатрабаваць матэрыяльную кампенсацыю для тых матацыклістаў, якіх не пусцілі на тэрыторыю ЕС, паведаміў кіраўнік мотапрабегу Андрэй Баброўскі.
Ён таксама адзначыў, што ўлады некаторых краін Еўрасаюза беспадстаўна называлі расійскіх байкераў "бандытамі", чым зганбілі іх імёны.
"Мы плануем падаць пазовы супраць уладаў Еўрасаюза, Германіі ці Польшчы, пакуль яшчэ незразумела, хто быў завадатарам усяго гэтага пытання. Асноўны матыў ўсё ж такі — гэта тое, што яны беспадстаўна проста зганбілі, па сутнасці, імя людзей то бок назвалі іх бандытамі незразумела за што — гэта асноўны матыў", — цытуе Баброўскага "Камерсантъ ФМ".
Кіраўнік мотапрабегу таксама адзначыў, што хацеў бы атрымаць ад уладаў Еўрасаюза грашовую кампенсацыю расходаў, якія байкеры панеслі пры арганізацыі мерапрыемства. Сума кампенсацыі, якую хочуць атрымаць матацыклісты, складае каля 60 000 долараў.
"Начныя ваўкі" вырашылі адзначыць 70-гадовы юбілей Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне мотапрабег ам ад Масквы да Берліна. Байкеры планавалі праехаць па тэрыторыі васьмі краін ЕС, аднак польскія памежнікі адмовіліся прапусціць матацыклістаў на тэрыторыю краіны. МЗС Расіі запатрабаваў ад польскіх уладаў тлумачэнняў у сувязі з адмовай байкерам ва ўездзе на тэрыторыю Польшчы. Частка байкераў не прапусцілі і ў Нямеччыну, ануляваўшы іх візы.