Лукашэнка прысвоіў чарговыя генеральскія званні сілавікам

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр унутраных спраў РБ Ігар Шуневіч
Міністр унутраных спраў РБ Ігар Шуневіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аляксандр Лукашэнка 7 мая прыняў рашэнне аб прысваенні чарговых воінскіх і спецыяльных званняў кіраўнікам сілавых ведамстваў.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Чарговыя воінскія званні генерала-лейтэнанта былі прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў, паведамілі Sputnik у прэс-службе прэзідэнта ў аўторак.

У прыватнасці, міністру абароны Андрэю Раўкову і старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыю Вакульчыку.

Спецыяльнае званне генерал-лейтэнанта міліцыі прысвоена міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу.

Званне "генерал-лейтэнант унутранай службы" было нададзена міністру па надзвычайных сітуацыях Уладзіміру Вашчанка.

Генеральнаму пракурору Беларусі Аляксандру Канюку прысвоены класны чын "дзяржаўны саветнік юстыцыі першага класа".

Стужка навiн
0