Тэрміналы “ІнтэрПэйБанка” перасталі працаваць у цэнтрах velcom

© Sputnik / Виктор ТолочкоТэрміналы для плацяжоў ЗАТ "ІнтэрПэйБанк"
Тэрміналы для плацяжоў ЗАТ ІнтэрПэйБанк - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прыём наяўных грошай у гэтых цэнтрах часова немагчымы, абанентам лепш карыстацца банкаўскімі картамі.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Аплатныя тэрміналы ЗАТ "ІнтэрПэйБанк" устаноўленыя ў некаторых цэнтрах продажу і абслугоўвання мабільнага аператара velcom, спынілі сваю працу з 7 мая, паведаміў Sputnik прадстаўнік кампаніі.

Нацбанк з 8 мая адклікаў у "ІнтэрПэйБанка" ліцэнзію на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці.

"Па незалежных ад velcom прычынах з нуля гадзін 7 мая тэрміналы па прыёме наяўных грошай "ІнтэрПэйБанка", размешчаныя ў цэнтрах продажу і абслугоўвання velcom, спынілі працу", —  паведамілі ў кампаніі.

Там адзначылі, што з-за спынення працы тэрміналаў зараз абаненты не могуць ажыццяўляць плацяжы наяўнымі грашовымі сродкамі. У дадзеных цэнтрах абслугоўвання можна выкарыстоўваць для аплаты банкаўскія карты. Акрамя таго, каля гэтых цэнтраў абслугоўвання даступныя іншыя магчымасці для аплаты паслуг мабільнай сувязі наяўнымі.

Стужка навiн
0