Чэмпіянаты хортаў і выжлаў пройдуць ў Маладзечне

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанквыстава сабак
выстава сабак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выставы паляўнічых парод сабак адбудуцца 14 чэрвеня ў горадзе Маладзечна.
Выставы паляўнічых парод сабак адбудуцца 14 чэрвеня ў горадзе Маладзечна.
МІНСК, 8 мая — Sputnik. Чэмпіянаты-выставы хортаў і выжлаў пройдуць 14 чэрвеня 2015 года у Маладзечне, паведамілі Sputnik у рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднанні "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў".
Чэмпіянаты будуць праводзіцца па двух правілах — банітаванне (па правілах, усталяваных Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў, сабак будуць комплексна ацэніваць па паходжанні, канстытуцыі і экстэр'еру, працоўных якасцях і якасці нашчадкаў) і з прысуджэннем тытула САС і "Чэмпіён пароды".
Удзел у выставе платны. Так, за ўдзел у чэмпіянаце дарослай сабакі трэба будзе заплаціць 250 тыс. рублёў.
Кошт удзела ў выставе шчанюка будзе складаць 100 тыс. рублёў.
Рэгістрацыя сабак для ўдзелу ў чэмпіянаце будзе праводзіцца з 27 красавіка па 7 чэрвеня 2015 года ўключна. У выставе будуць прымаць удзел толькі загадзя зарэгістраваныя сабакі.
Для рэгістрацыі трэба падаць дакументы: ксеракопія радаслоўнай, ксеракопія палявых дыпломаў, даведкі пра нашчадкаў (пры ўзнікненні такой неабходнасці) і ксеракопіі тытулаў, калі яны ёсць.
Дакументы на рэгістрацыю трэба дасылаць па адрасе: 220012, г. Мінск, пер. Калініна, 16, РДГА "БТПР", кінолагу.
Стужка навiн
0