"Адпраўце вестку ветэрану"

© Flickr / RachelПаштовыя канверты
Паштовыя канверты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наведвальнікі мініскага Лошыцкага парку змогуць даслаць ветэранам паштоўку з віншаваннямі 9 мая.

МІНСК, 9 мая—Sputnik. Адміністраця Ленінскага раёна Мінска сумесна з РУП "Белпошта" 9 мая праводзяць акцыю "Адпраўце вестку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны", падчас якой любы наведвальнік Лошыцкага парку зможа павіншаваць ветэранаў з іх галоўным святам, паведамілі Sputnik у "Белпошце".

У парку будзе ўстаноўлена гандлёвая палатка з вялікім асартыментам сувеніраў, паштовак, паштовых картак і іншай прадукцыі, прысвечаных Дню Перамогі.

Кожны жадаючы зможа падпісаць святочную паштовую картку са словамі падзякі за мір і спакой на роднай зямлі ў адрас канкрэтнага ветэрана. Вестачку з віншаваннямі супрацоўнікі РУП "Белпошта" даставяць ветэранам бясплатна.

Акцыя ладзіцца штогод і ўжо пераўтварылася ў добрую традыцыю.

Стужка навiн
0