https://bel.sputnik.by/20150511/1015172646.html
Супраць фінаў беларусы будуць змагацца без Лаланда
Супраць фінаў беларусы будуць змагацца без Лаланда
Sputnik Беларусь
Пад пытаннем і з’яўленне асноўнага галкіпера зборнай і ў матчы супраць каманды Нарвегіі. 11.05.2015, Sputnik Беларусь
2015-05-11T15:00+0300
2015-05-11T15:00+0300
2023-06-23T21:39+0300
навіны
спорт
у свеце
чэхія
прага
дэйв л'юіс
чэмпіянат свету па хакеі з шайбай
зборная беларусі па хакеі
зборная фінляндыі па хакеі
спартыўная дысцыпліна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101517/13/1015171398_0:160:3075:1890_1920x0_80_0_0_60eaab424151949fd73e89769b0bfaea.jpg
МІНСК, 11 мая — Sputnik. Варатар зборнай Беларусі Кевін Лаланд не зможа выйсці на лёд у матчы супраць Фінляндыі на Чэмпіянаце свету па хакеі, паведамляюць спартыўныя СМІ.Асноўны галкіпер беларускай каманды атрымаў траўму ў матчы супраць зборнай Расіі (0: 7), па ходзе сустрэчы яго замяніў варатар "Гомеля" Ігар Брыкун. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі Дэйв Л'юіс паведаміў журналістам, што характар і ступень цяжкасці пашкоджання павінна было ацаніць медыцынскае абследаванне, па выніках якога трэнеры вырашаць, ці можна разлічваць на Лаланда ў будучых паядынках.На ранішняй трэніроўцы ў панядзелак перад матчам з фінамі беларускі галкіпер канадскага паходжання ўсё ж на лёдзе з'явіўся, але змог адкатаць менш за паўгадзіны. З гэтага ясна, што супраць фінаў Лаланд дакладна выйсці не зможа."Кевін кажа, што адчувае сябе нармальна. Штодня праходзіць дзве-тры неабходныя аднаўленчыя працэдуры. А рашэнне, ці зможа ён гуляць супраць Нарвегіі, прымем раніцай у аўторак", — паведаміў журналістам галоўны трэнер зборнай.Замест Лаланда ў матчы з фінамі згуляе Віталь Коваль. "Віталь кажа, што гатовы. І гэта ўжо добрая падстава для аптымізму", — сказаў Л'юіс. Трэнер адзначыў, што спадзяецца пагоршыць фінскую статыстыку (Суомі ў апошніх чатырох матчах забілі 15 шайбаў і не прапусці ні адной)."Усё калі-небудзь сканчаецца, у тым ліку і нейчая сухая серыя. Чаму б гэтаму не здарыцца сёння ўвечары?" — задаўся пытаннем Л'юіс.Страта Лаланда не адзіная для зборнай Беларусі. Напярэдадні стала вядома, што матч з-за дыскваліфікацыі прапусціць Андрэй Касціцын. Хакеіст, наадварот, лічыць, што перамагчы фінаў будзе вельмі складана."Думаю, будзе складана перамагчы. Але трэба гуляць у свой хакей, які дэманстравалі да гэтага. Тады ўсё атрымаецца", — сказаў Касціцын.Пасля пяці матчаў зборная Беларусі размяшчаецца на чацвёртым радку групы В. Дружыне Л'юіса трэба будзе правесці яшчэ два матчы — з фінамі (пачатак сёння ў 17:15 па мінскім часе) і 12 мая з нарвежцамі.
чэхія
прага
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101517/13/1015171398_173:0:2904:2048_1920x0_80_0_0_dd246811f4bc2895dc406ef55fb672be.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , спорт, у свеце, чэхія, прага, дэйв л'юіс, чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, зборная беларусі па хакеі, зборная фінляндыі па хакеі, спартыўная дысцыпліна, спорт, хакей
навіны , спорт, у свеце, чэхія, прага, дэйв л'юіс, чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, зборная беларусі па хакеі, зборная фінляндыі па хакеі, спартыўная дысцыпліна, спорт, хакей
Супраць фінаў беларусы будуць змагацца без Лаланда
15:00 11.05.2015 (абноўлена: 21:39 23.06.2023) Пад пытаннем і з’яўленне асноўнага галкіпера зборнай і ў матчы супраць каманды Нарвегіі.
МІНСК, 11 мая — Sputnik. Варатар зборнай Беларусі Кевін Лаланд не зможа выйсці на лёд у матчы супраць Фінляндыі на Чэмпіянаце свету па хакеі, паведамляюць спартыўныя СМІ.
Асноўны галкіпер беларускай каманды атрымаў траўму ў матчы супраць зборнай Расіі (0: 7), па ходзе сустрэчы яго замяніў варатар "Гомеля" Ігар Брыкун. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі Дэйв Л'юіс паведаміў журналістам, што характар і ступень цяжкасці пашкоджання павінна было ацаніць медыцынскае абследаванне, па выніках якога трэнеры вырашаць, ці можна разлічваць на Лаланда ў будучых паядынках.
На ранішняй трэніроўцы ў панядзелак перад матчам з фінамі беларускі галкіпер канадскага паходжання ўсё ж на лёдзе з'явіўся, але змог адкатаць менш за паўгадзіны. З гэтага ясна, што супраць фінаў Лаланд дакладна выйсці не зможа.
"Кевін кажа, што адчувае сябе нармальна. Штодня праходзіць дзве-тры неабходныя аднаўленчыя працэдуры. А рашэнне, ці зможа ён гуляць супраць Нарвегіі, прымем раніцай у аўторак", — паведаміў журналістам галоўны трэнер зборнай.
Замест Лаланда ў матчы з фінамі згуляе Віталь Коваль. "Віталь кажа, што гатовы. І гэта ўжо добрая падстава для аптымізму", — сказаў Л'юіс. Трэнер адзначыў, што спадзяецца пагоршыць фінскую статыстыку (Суомі ў апошніх чатырох матчах забілі 15 шайбаў і не прапусці ні адной).
"Усё калі-небудзь сканчаецца, у тым ліку і нейчая сухая серыя. Чаму б гэтаму не здарыцца сёння ўвечары?" — задаўся пытаннем Л'юіс.
Страта Лаланда не адзіная для зборнай Беларусі. Напярэдадні стала вядома, што матч з-за дыскваліфікацыі прапусціць Андрэй Касціцын. Хакеіст, наадварот, лічыць, што перамагчы фінаў будзе вельмі складана.
"Думаю, будзе складана перамагчы. Але трэба гуляць у свой хакей, які дэманстравалі да гэтага. Тады ўсё атрымаецца", — сказаў Касціцын.
Пасля пяці матчаў зборная Беларусі размяшчаецца на чацвёртым радку групы В. Дружыне Л'юіса трэба будзе правесці яшчэ два матчы — з фінамі (пачатак сёння ў 17:15 па мінскім часе) і 12 мая з нарвежцамі.