МІНСК, 14 мая — Sputnik. Тэма выставы – ўключэнне і выключэнне чалавека з паўсядзённага жыцця.
Групавы праект «Сацыяльная рашотка» разлічаны на тое, каб прадэманстраваць некаторыя агульныя судакрананні грамадскай і прыватнай прастораў, якія валодаюць разнастайнасцю дыскурсаў і функцыямі для іх рэпрэзентацыі.
"Сацыяльная рашотка" — гэта шматлікавасць дыскурсаў, імкненне да ахопу ўсёй прасторы жыццядзейнасці чалавека. Тоеснасць паміж бачным і рэальным (рэальным і віртуальным, міфам і побытам), што выяўляецца за кошт іх узаемадзеяння", — распавялі арганізатары выставы.
Групавы праект «Сацыяльная рашотка» разлічаны на тое, каб прадэманстраваць некаторыя агульныя судакрананні грамадскай і прыватнай прастораў, якія валодаюць разнастайнасцю дыскурсаў і функцыямі для іх рэпрэзентацыі.
Адкрыццё выставы адбудзецца 14 мая а 19-й гадзіне, у межах мерапрыемства 19-га і 21-га мая пройдуць лекцыі сацыёлага і філосафа БДУ Аляксндра Сарны, 26- га мая адбудзецца экскурсія з куратарам па выставе.