МІНСК, 14 мая — Sputnik. Арганізатары фітнэс-цэнтру Moby Dick знаходзяць нетрадыцыйны падыходы, руйнуючы стэрэатыпы, і ўпэўнены, што людзям своеасаблівы мікс "спорт + арт" прыйдзецца да спадобы.
Міхалок падараваў клубу раму для падцягвання і байцоўскі манекен,паведаміў Sputnik Павел Аракелян, фітнэс-трэнер клуба. Гэта дало падставу наведвальнікам клуба разважаць, што ідэя стварэння такога клуба належыць Міхалку.
Аракелян таксама адзначыў, што ўладальнікам клуба з'яўляецца бас-гітарыст Brutto Дзяніс Струкачэнка.
"У нас працуюць вопытныя, прафесійныя і харызматычныя трэнеры. Хочацца адзначыць Алега Грыневіча, майстру спорту па баявых мастацтвах. Сярод нашых супрацоўнікаў і Павел Аракелян — высакакласны інструктар па фітнесу і бодзібілдынгу, а заадно лепшы джазавы саксафаніст краіны і выкладчык сальфеджыо (трэнера-музыканта ў Мінску сустрэнеш нячаста). У нашым клубе абсталяваны DJ-сэт, мы лічым гэта цікавым эксперыментам", — распавядаюць саўладальнікі клуба Аганэс Аванесян і Аляксандр Яфімаў.
У клубе таксама ёсць фіт-бар, фінская сауна і event-зона.
Сцены у клубе распісаны ўручную, плануецца арганізацыя выставы мастацтваў майстроў, якія працавалі над інтэр'ерам Moby Dick.
Спартыўны клуб знаходзіцца па адресе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая,16.