МІНСК, 15 мая — Sputnik. Знакаміты блюзавы гітарыст Бі Бі Кінг памёр у амерыканскім горадзе Лас-Вегас ва ўзросце 89 гадоў, паведамляе ў пятніцу NBC.
Музыка ў красавіку гэтага года быў шпіталізаваны ў адну з бальніц Лас-Вегаса ў сувязі з абвастрэннем дыябету. Прычынай шпіталізацыі, па адной з версій, стала абязводжванне арганізма, якое было выклікана захворваннем.
Музыкант пакутаваў дыябетам другога тыпу амаль 20 гадоў, а ў 2014-м годзе Бі Бі Кінг быў вымушаны спыніць канцэртную дзейнасць па стане здароўя.
Бі Бі Кінг, як яшчэ называюць яго прыхільнікі "Кароль блюзу" па выніках праведзенага ў 2011-м годзе часопісам Rolling Stone апытання, знаходзіцца на шостым месцы ў спісе "100 лепшых гітарыстаў усіх часоў".
Сярод шматлікіх узнагарод музыканта — 15 прэмій "Грэмі" (1970, 1981, 1983, 1985, 1990, 1991, 1993, 1996, 1999, 2000 (дзве), 2002 (дзве), 2005, 2008 гады), Нацыянальная медаль мастацтваў (1990), Прэзідэнцкая медаль волі (ЗША, 2006) і іншыя. У 1987 годзе ён быў уключаны ў Залу славы рок-н-ролу. У 2008 годзе ў Індыяноле, штат Місісіпі, быў адкрыты Музей Бі Бі Кінга.