МІНСК, 15 мая — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць на бліжэйшых выходных няўстойлівае халаднаватае надвор]е, месцамі на глебе ў начныя гадзіны чакаюцца замаразкі, паведаміў Гідрамет.
Атмасферныя франты з Заходняй Еўропы тыдзень таму прынеслі ў Беларусь тэмпературу паветра на два-чатыры градусы ніжэй за кліматычную норму.
"16 — 17 мая тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам няўстойлівых вільготных паветраных мас, якія паступаюць з Балтыйскага мора", — паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле яго слоў, у суботу па паўночна-ўсходняй палове Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 метраў у секунду. "Тэмпература ноччу два — сем градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе месцамі замаразкі да нуля — мінус трох, днём 9 15, па паўднёвым захадзе да 17 цяпла", — удакладніў суразмоўца агенцтва.
У нядзелю ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы, паведаміў Рабаў.
Днём на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 метраў у секунду, тэмпература ноччу 2 — 7, па паўднёвым захадзе да 9 градусаў цяпла, у паўночна-ўсходніх раёнах месцамі замаразкі да мінус 3, днём 9 — 15, па паўднёва- усходзе да плюс 17, адзначыў сіноптык.
Паводле яго слоў, у перыяд з 17 па 19 мая надвор'е будуць вызначаць у асноўным атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы.