https://bel.sputnik.by/20150515/1015252058.html
Святлана Алексіевіч атрымала прэстыжную польскую прэмію
Святлана Алексіевіч атрымала прэстыжную польскую прэмію
Sputnik Беларусь
Вядомая беларуская пісьменніца ў другі раз атрымала адну з галоўных польскіх літаратурных прэмій. 15.05.2015, Sputnik Беларусь
2015-05-15T16:17+0300
2015-05-15T16:17+0300
2023-07-27T13:07+0300
у беларусі
навіны
грамадства
у свеце
варшава
святлана алексіевіч
літаратура
культура і мастацтва
узнагароды і прэміі
польшча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101525/19/1015251907_1:0:968:544_1920x0_80_0_0_5b799b20c812d2c184f6d4cb10985a41.jpg
МІНСК, 15 мая — Sputnik. Цырымонія ўручэння прэміі імя Рышарда Капусцінскага адбылася напярэдадні ў Варшаве. Прэмія ўручаецца за лепшую рэпарцёрская кнігу, у якой распавядаецца пра важныя надзённыя сацыяльныя тэмы, паведамляюць СМІ.Арганізатарымі мерапрыемства з'яўляюцца мэрыя Варшавы і рэдакцыя польскай газеты "Gazeta Wyborcza". Журы на чале з польскім публіцыстам са Швецыі Мацеем Зарэмбай-Бяляўскім павінна было з 84 прадстаўленых кніг абраць лепшыя.Сёлета пераможцамі сталі Святлана Алексіевіч з кнігай "Час Second hand" і польскі пісьменнік Міхал Альшэўскі з "Лепшымі чаравікамі ў свеце"."Я вельмі радая, што другі раз стаю на гэтай сцэне і атрымліваю гэтую ўзнагароду. Усё гэта вельмі для мяне важна, і я нават падумала, што я шчаслівы чалавек. Рэдка думаеш пра сябе, што ты шчаслівы чалавек, але я магу гэта сказаць. 40 гадоў я рабіла тое, што хацела рабіць. Мне ўдалося зрабіць тое, што я задумала яшчэ ў юнацтве — сказала пісьменніца на цэрымоніі ўзнагароджання.Па апытанні чытачоў вядучага польскага выдання "Gazeta Wyborcza" кніга Алексіевіч "Час Second hand" была прызнана лепшай.
варшава
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101525/19/1015251907_122:0:847:544_1920x0_80_0_0_552c0d34cdcd009d6bc0dd05c76d438e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, у свеце, варшава, святлана алексіевіч, літаратура, культура і мастацтва, узнагароды і прэміі, польшча
у беларусі, навіны , грамадства, у свеце, варшава, святлана алексіевіч, літаратура, культура і мастацтва, узнагароды і прэміі, польшча
Святлана Алексіевіч атрымала прэстыжную польскую прэмію
16:17 15.05.2015 (абноўлена: 13:07 27.07.2023) Вядомая беларуская пісьменніца ў другі раз атрымала адну з галоўных польскіх літаратурных прэмій.
МІНСК, 15 мая — Sputnik. Цырымонія ўручэння прэміі імя Рышарда Капусцінскага адбылася напярэдадні ў Варшаве. Прэмія ўручаецца за лепшую рэпарцёрская кнігу, у якой распавядаецца пра важныя надзённыя сацыяльныя тэмы, паведамляюць СМІ.
Арганізатарымі мерапрыемства з'яўляюцца мэрыя Варшавы і рэдакцыя польскай газеты "Gazeta Wyborcza". Журы на чале з польскім публіцыстам са Швецыі Мацеем Зарэмбай-Бяляўскім павінна было з 84 прадстаўленых кніг абраць лепшыя.
Сёлета пераможцамі сталі Святлана Алексіевіч з кнігай "Час Second hand" і польскі пісьменнік Міхал Альшэўскі з "Лепшымі чаравікамі ў свеце".
"Я вельмі радая, што другі раз стаю на гэтай сцэне і атрымліваю гэтую ўзнагароду. Усё гэта вельмі для мяне важна, і я нават падумала, што я шчаслівы чалавек. Рэдка думаеш пра сябе, што ты шчаслівы чалавек, але я магу гэта сказаць. 40 гадоў я рабіла тое, што хацела рабіць. Мне ўдалося зрабіць тое, што я задумала яшчэ ў юнацтве — сказала пісьменніца на цэрымоніі ўзнагароджання.
Па апытанні чытачоў вядучага польскага выдання "Gazeta Wyborcza" кніга Алексіевіч "Час Second hand" была прызнана лепшай.