МІНСК, 16 мая — Sputnik. Мэтавая аўдыторыя "Элемы" — высокія, прыгожыя і каханыя, для поўных i каратышак прадпрыемства не працуе, заявіла супрацоўніца ААТ "Элема" Марына Марыніна у гутарцы з адной з інтэрнэт-карыстальніw Дар'яй Слабчанка.
Іван Айплатаў, крэатыўны дырэктар "Элемы" 15 мая распавёў у інтэрв'ю парталу ТYТ.BY аб сваім разуменні жанчыны і яе ролі.
"Калі жанчына пачынае займацца палітыкай ці казаць пра яе, я лічу, што можна паставіць дыягназ "хранічная недахоп мужчынскай увагі",калі не сказаць груба", — заявіў Айплатаў журналістам.
На яго думку, "жанчына павінна быць сэксуальнай "дурніцай" звонку і глыбокай ўнутры, але пры гэтым яшчэ і падступнай. Гэта значыць настолькі разумнай, каб здавацца поўнай, пардон, дурніцай", — адзначыў мадэльер.
Слабчанка пракаментавала інтэрв'ю мадэльера на старонцы прадпрыемствa ў сацыяльнай сетцы Facebook. "Гэта значыць быць дурніцай, як я разумею", — задала пытанне Слабчанка.
Ёй адказала супрацоўніца прадпрыемства Марына Марыніна. "Лепш быць дурніцай, патрэбнай, прыгожай і каханай, чым адзінокай каратышкай няўдалага целаскладу", — напісала яна. І дадала, што "для такіх як вы, якія сядзяць за маніторам суткамі, у нас нічога няма. Трэнікi і майкі з мiкiмаусамi мы шыць пачнем не хутка".