МІНСК, 16 мая — Sputnik. На платных участках беларускіх аўтадарог з'явяцца стацыянарныя пункты кантролю аплаты за праезд, адпаведнае палажэнне замацавана урадавай пастановай ад 11 мая 2015 г. № 401.
Дакументам таксама ўнесены папраўкі ў іншыя нормы, якія рэгулююць узаемадзеянне карыстальнікаў платных дарог, кантрольных службаў і аператара аўтаматычнай сістэмы збірання платы BelToll. Так, кіроўца зараз можа разлічыцца за праезд прама на дарозе наяўнымі грашыма.
Паняцце "персаналізацыя" для транспартнага сродку ўвязана з яго рэгістрацыйным знакам.
"Гэтыя дапаўненні важныя для разумення кіроўцамі жорсткай прывязкі рэгістрацыйнага знака транспартнага сродку да бартавой прылады сістэмы BelToll, устаноўленага ў яго аўто", — паведамілі Sputnik ў Мінтрансе.
Удакладнены і дэталёва распісаны сітуацыі, звязаныя буксіроўкай транспартных сродкаў і прычэпаў легкавымі і грузавымі транспартнымі сродкамі па платных дарогах.
Электронная сістэма збору платы за праезд BelToll працуе ў Беларусі з 1 жніўня 2013 года. Цяпер яе карыстальнікамі з'яўляюцца ўладальнікі звыш 200 тысяч транспартных сродкаў. У 2015 годзе існуючую сетку 1,2 тысячы кіламетраў платных аўтастрад мяркуецца павялічыць яшчэ на 300 кіламетраў.