МІНСК, 16 мая — Sputnik. Нацыянальны алімпійскі камітэт прадставіў склад дэлегацыі беларускіх спартсменаў, якія выступяць на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку, паведамілі Sputnik ў прэс-службе НАК.
Паводле слоў першага намесніка міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандра Гагiева, у Баку адправяцца 152 беларускія спарцмены, якія выступяць у 23-х дысцыплінах. Поўны склад спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на I Еўрапейскія гульні можна ўбачыць на сайце НАК Беларусі.
На Еўрапейскіх гульнях беларуская дэлегацыя будзе экіпіравана ў форму літоўскай кампаніі Audimas, якая супрацоўнічала з НАК пры падрыхтоўцы Алімпіяды ў Сочы.
Першыя Еўрапейскія гульні пройдуць у Баку з 12 па 28 чэрвеня 2015 года. Удзельнікамі спаборніцтваў стануць больш за шэсць тысяч атлетаў у 20 відах спорту, сярод якіх 16 алімпійскіх дысцыплін. Турнір стане традыцыйным і будзе арганізоўвацца кожныя чатыры гады.