Гарады-спадарожнікі Мінска забудуюць таунхаусамi

© Flickr / gianni del bufaloаднапавярховая забудова
аднапавярховая забудова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Забудова шматпавярхоўкамі не плануецца ў Лагойску і Заслаўі, дзе горадабудаўнікі пастараюцца захаваць гістарычную спадчыну.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Горадабудаўнічы савет дазволіў будаваць таунхаусы ў гарадах-спадарожніках Мінска, паведамляе БелТА.

Па словах намесніка дырэктара УП "БелНIIПградабудаўнiцтва" Юрыя Віннікава, генпланы гарадоў-спадарожнікаў распрацоўваліся з улікам ужо наяўнай паверхавасці забудоў гарадоў.

"Напрыклад, у цэнтральнай частцы Лагойска ёсць унікальная малапавярховая забудова, якая абавязкова будзе захавана. У будучыні ў цэнтры горада будуць будавацца толькі дома да трох паверхаў", — адзначыў Віннікаў.

Ён таксама падкрэслiў, што паколькі канцэпцыя развіцця Лагойска мае на ўвазе тое, што горад стане буйным турыстычным цэнтрам, ключавым праектам стане захаванне гістарычнай спадчыны населенага пункта —палацава-паркавага комплексу Тышкевічаў і замчышча.

"Забудова дамамі не больш за пяць паверхаў будзе весціся і ў Заслаўі, што дасць магчымасць пакінуць адкрытай панараму гістарычнага цэнтра горада. Гэты горад таксама павінен стаць прывабным для турыстаў месцам, таму маштабнае будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў тут не плануецца", — паведаміў на пасяджэнні Віннікаў.

Шматпавярховая забудова, паводле яго слоў, будзе весціся толькі ў тых раёнах гарадоў-спадарожнікаў, дзе гэта прымальна. Да прыкладу, ужо выбраны раёны Смалявічаў і Фаніпаля, якія будуць забудаваны дзевяціпавярховымі дамамі. Таунхаусы ўяўляюць сабой жылыя дамы малой паверхавасці на некалькі кватэр з ізаляванымі ўваходамі і лічацца гібрыдам кватэры і загараднага дома.

Стужка навiн
0