МІНСК, 16 мая — Sputnik. Беларуская чыгунка ўкараніла сэрвіс паскоранага афармлення білетаў праз інтэрнэт One Click ("Адзін клік"), паведамілі Sputnik ў прэс-службе перавозчыка.
Пасля трох паспяховых заказаў сістэма запамінае рэквізіты пастаяннага кліента, і ў далейшым для афармлення білетаў дастаткова толькі аднаго пацверджання аплатнай банкаўскай карты — ахоўнага кода (CVС2 / CVV). Такім чынам, час замовы чыгуначных білетаў праз інтэрнэт скарачаецца да некалькіх секунд.
"Спрашчэнне працэдуры аплаты банкаўскай картай ажыццяўляецца без зніжэння ўзроўню бяспекі такіх аперацый. Сэрвіс One Click сертыфікаваны па стандартах бяспекі PCI DSS і цалкам адпавядае патрабаванням міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard, а таксама нацыянальнай плацежнай сістэмы БелКарт", — падкрэслілі ў прэс-службе.
Па дадзеных БЧ, у 2014 годзе праз сайт poezd.rw.by было аформлена больш за мільён праязных дакументаў. Зараз праз інтэрнэт набываецца кожны дзесяты пасажырскі білет перавозчыка.