Дэвід Лінч вернецца да здымак Twin Peaks

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкДэвид Линч на открытии фотовыставки Fetish в Центре современной культуры "Гараж"
Дэвид Линч на открытии фотовыставки Fetish в Центре современной культуры Гараж - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб старце падрыхтоўкі да здымак заявілі на канале Showtime і сам культавы рэжысёр.

МІНСК, 17 май — Sputnik. Амерыканскі рэжысёр Дэвід Лінч вернецца да здымак  культавага серыяла "Твін-Пікс" (Twin Peaks), пра гэта ён паведаміў сваім прыхільнікам у Twitter.

Аб удзеле рэжысёра ў здымках было заяўлена яшчэ ў кастрычніку мінулага года, аднак у красавіку Лінч паведаміў, што адмовіўся ад працы, таму што распрацоўка сцэнарыя патрабуе больш грошай, чым было абяцана.

"Сябры, чуткі — зусім не тое, чым здаюцца… Усё паўторыцца зноў!", — паведаміў Лінч, дадаўшы, што новы сезон серыяла Twin Peaks будзе паказаны на тэлеканале Showtime.

Паспяховы вынік перамоў пацвердзілі таксама на канале Showtime — у Twitter кампаніі з'явілася паведамленне пра падрыхтоўку да здымак.

Містычны трылер "Твін-Пікс" трансляваўся ў 1990-1991 гадах. Дэтэктыўная гісторыя, закручаная вакол забойства школьніцы Лоры Палмер, была знятая ў фірмовым стылі Лінча: пад вонкавым глянцам і паказной прыстойнасцю маленькага гарадка Твін Пікс праступалі разнастайныя заганы.

Стужка навiн
0