МІНСК, 18 мая — Sputnik. Медыкам не ўдалося выратаваць мінскую школьніцу, якая саскочыла з 11-га паверха жылога дома ў Фрунзенскім раёне беларускай сталіцы, паведамілі ў МНС.
Ратавальнікі выявілі ўпалую дзяўчыну на брылі пад'езда шматпавярховага дома, размешчанага на вул. Каменагорскай у Мінску.
"Ратавальнікі знялі з брыля пад'езда дзяўчыну, якая выпала з балкона 11-га паверха лесвічнай клеткі і транспартавалі ў машыну хуткай медыцынскай дапамогі мінчанку 1997 года нараджэння, навучэнкі 11-га класа СШ № 42", — паведамілі Sputnik ў панядзелак у Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
Паводле інфармацыі ратавальнікаў, школьніца ад атрыманых траўмаў памерла праз некалькі гадзін у лякарні хуткай дапамогі. У МНС сказалі, што магчымая прычына падзення — суіцыд.