https://bel.sputnik.by/20150518/1015277565.html
Пяць чалавек у Магілёве абвясцілі галадоўку
Пяць чалавек у Магілёве абвясцілі галадоўку
Sputnik Беларусь
Выселеныя з кватэр у аварыйным доме грамадзяне такім чынам хочуць абараніць сваё права на жыллё. 18.05.2015, Sputnik Беларусь
2015-05-18T14:00+0300
2015-05-18T14:00+0300
2023-04-26T19:04+0300
у беларусі
навіны
грамадства
магілёўская вобласць
магілёў
акцыі пратэстаў
жыллёвае права
грамадзянскае права
галадоўка
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101527/64/1015276457_0:102:2048:1254_1920x0_80_0_0_ca0e26e2aff7877536cc6eda042c6197.jpg
МІНСК, 18 мая — Sputnik. Жыхары аднаго з дамоў у цэнтры Магілёва абвясцілі галоўку, пратэстуючы супраць перасялення і абыякавасці чыноўнікаў, паведамляюць праваабаронцы.Гісторыя з перасяленнем жыхароў з аварыйнага дома ў цэнтры Магілёва пачалася некалькі гадоў таму. Суд прызнаў, што дом з'яўляецца інтэрнатам і вынес рашэнне аб перасяленні людзей у ідэнтычнае памяшканне."Сёння, 18 мая, пяць выселеных жыхароў дома нумар 59 па вуліцы Ленінскай у Магілёве пачалі бестэрміновую галадоўку. Грамадзяне вычарпалі ўсе магчымыя законныя спосабы абараніць свае правы і перайшлі да прыбеглі да надзвычайнай меры", - пішуць праваабаронцы.Праваабаронцы прыводзіць словы адной з ініцыятараў галадоўкі Святланы Бурак, якая сцвярджае, што да такога ўчынка іх падштурхнула "істотнае пагаршэнне ўмоў жыцця, а таксама абыякавасць чыноўнікаў"."Напярэдадні галадоўкі мы выслалі апавяшчэнне ў Магілёўскі гарвыканкам, Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскую абласную пракуратуру, Генеральную пракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта аб тым, што пачынаем галадоўку. Рэакцыя на нашы лісты пакуль нулявая. Праблема наша не вырашаецца, а факты, па якіх нам павінны даць іншае жыллё, фальсіфікуюцца", - кажа жыхарка рассяленнага дома Бурак.У 2014 годзе дом № 59 па вул. Ленінскай у Магілёве быў прызнаны аварыйным, а яго жыхароў у экстраным парадку перасялілі ў інтэрнат будаўнічага трэсту. Замест кватэр плошчай 40-60 квадратных метраў, у якіх грамадзяне пражылі чатыры пакаленні, ім выдалі ў інтэрнаце пакоі з разлікам 6 квадратных метраў на чалавека.
магілёўская вобласць
магілёў
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101527/64/1015276457_121:0:1929:1356_1920x0_80_0_0_70eebf154a289623a427c72553418204.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, магілёўская вобласць, магілёў, акцыі пратэстаў, жыллёвае права, грамадзянскае права, галадоўка, беларусь
у беларусі, навіны , грамадства, магілёўская вобласць, магілёў, акцыі пратэстаў, жыллёвае права, грамадзянскае права, галадоўка, беларусь
Пяць чалавек у Магілёве абвясцілі галадоўку
14:00 18.05.2015 (абноўлена: 19:04 26.04.2023) Выселеныя з кватэр у аварыйным доме грамадзяне такім чынам хочуць абараніць сваё права на жыллё.
МІНСК, 18 мая — Sputnik. Жыхары аднаго з дамоў у цэнтры Магілёва абвясцілі галоўку, пратэстуючы супраць перасялення і абыякавасці чыноўнікаў, паведамляюць праваабаронцы.
Гісторыя з перасяленнем жыхароў з аварыйнага дома ў цэнтры Магілёва пачалася некалькі гадоў таму. Суд прызнаў, што дом з'яўляецца інтэрнатам і вынес рашэнне аб перасяленні людзей у ідэнтычнае памяшканне.
"Сёння, 18 мая, пяць выселеных жыхароў дома нумар 59 па вуліцы Ленінскай у Магілёве пачалі бестэрміновую галадоўку. Грамадзяне вычарпалі ўсе магчымыя законныя спосабы абараніць свае правы і перайшлі да прыбеглі да надзвычайнай меры", - пішуць праваабаронцы.
Праваабаронцы прыводзіць словы адной з ініцыятараў галадоўкі Святланы Бурак, якая сцвярджае, што да такога ўчынка іх падштурхнула "істотнае пагаршэнне ўмоў жыцця, а таксама абыякавасць чыноўнікаў".
"Напярэдадні галадоўкі мы выслалі апавяшчэнне ў Магілёўскі гарвыканкам, Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскую абласную пракуратуру, Генеральную пракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта аб тым, што пачынаем галадоўку. Рэакцыя на нашы лісты пакуль нулявая. Праблема наша не вырашаецца, а факты, па якіх нам павінны даць іншае жыллё, фальсіфікуюцца", - кажа жыхарка рассяленнага дома Бурак.
У 2014 годзе дом № 59 па вул. Ленінскай у Магілёве быў прызнаны аварыйным, а яго жыхароў у экстраным парадку перасялілі ў інтэрнат будаўнічага трэсту. Замест кватэр плошчай 40-60 квадратных метраў, у якіх грамадзяне пражылі чатыры пакаленні, ім выдалі ў інтэрнаце пакоі з разлікам 6 квадратных метраў на чалавека.