Два гады таму не стала расійскага кінарэжысёра Аляксея Балабанава

© Sputnik / Кацярына Часнакова / Перайсці ў медыябанкРэжысёр Аляксей Балабанаў
Рэжысёр Аляксей Балабанаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аляксей Балабанаў зняў такія культавыя для расійскага кіно фільмы, як “Брат”, “Брат-2”, “Вайна”, “Хованкі”, “Груз 200”.

МІНСК, 18 мая — Sputink. Рэжысёра не стала на 55 годзе жыцця, у самым росквіце яго творчай дзейнасці, яго філмы і сёння не губляюць сваёй актульнасці і глядзяцца з задавальненнем.

Аляксей Балабанаў зняў такія культавыя для расійскага кіно фільмы, як "Брат", "Брат-2", "Вайна", "Хованкі", "Груз 200".

Вядомы кінарэжысёр памёр на 55-м годзе жыцця пад Пецярбургам ў пасёлку Сонечнае. Прычынай гібелі стала вострая сардэчная недастатковасць. У апошні час жыцця рэжысёр неаднаразова скардзіўся на праблемы са здароўем: яго мучылі болі ў нырках і печані. Аднак класціся ў бальніцу Балабанаў не збіраўся і да апошняга працягваў актыўную дзейнасць.

Трагедыя адбылася каля 16 гадзін дня 18 мая ў санаторыі ў Ленінградскай вобласці, дзе рэжысёр адпачываў разам са сваёй жонкай. Са слоў навакольных, нічога ў гэты дзень не прадвяшчала бяды. Рэжысёр пасля поўдня пайшоў на абед, а потым вярнуўся ў нумар і сеў за працу.

 У санаторыі ён працаваў над сцэнарам да новага фільма. Як казалі сведкі, падчас працы рэжысёру стала дрэнна, ён памяняўся з твару. Па словах лекараў, хвароб у рэжысёра было шмат, але такіх, якія маглі б паслужыць прычынай смерці, не было.

У сваёй апошняй карціне "Я таксама хачу" (2012 год) рэжысёр сыграў самаго сябе, і роля апынулася прароцкай.

У Валагодскай вобласці на 40-ы дзень пасля смерці рэжысёра Аляксея Балабанава павалілася званіца Запагостцкай царквы. Менавіта гэтая званіца стала званіцай шчасця ў апошнім фільме рэжысёра "Я таксама хачу".

Стужка навiн
0