Tuzin.fm атрымаў папярэджанне ад Мінінфармацыі

© SputnikСтаронка сайта Tuzin.fm
Старонка сайта Tuzin.fm - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У міністэрства ёсць прэтэнзіі да партала, да якога менавіта матэрыялу – будзе вядома пазней.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Ліст з папярэджаннем, які паступіў на адрас беларускага музычнага рэсурсу Tuzin.fm, можна трактаваць як перасцярогу аб парушэнні закона, паведамляецца на партале.

Раней рэсурс паведаміў, што яму было вынесена папярэджанне з боку Міністэрства інфармацыі Беларусі "за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам".

Як адзначаюць у Tuzin.fm ў Мінінфарме ім удалося высветліць, што дадзены ліст не з'яўляецца папярэджаннем.

"Уласна кажучы, гэты ліст можна трактаваць як папярэджанне, што сайту можа быць вынесена папярэджанне", — адзначаецца ў паведамленні партала.

 Па дадзеных Tuzin.fm, у Мінінфармацыі пацвердзілі, што ў ведамства ёсць канкрэтныя прэтэнзіі да кантэнту партала, якія менавіта — стане вядома ў бліжэйшы час. У паведамленні партала таксама адзначаецца, што альбо будзе прапанавана зняць "праблемны" матэрыял альбо міністэрства вынесе сапраўднае папярэджанне.

Стужка навiн
0